У межах фестываля “Дні хрысціянскай культуры” ў Віцебску адкрылася выстава дзіцячых прац (+фота) |
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
|
24.12.2014 22:03 |
24 снежня ў межах фестываля “Дні хрысціянскай культуры” ў Віцебскім абласным мастацкім музеі адкрылася выстава прац дзяцей з гурткоў і студый Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі г. Віцебска, прысвечаных Нараджэнню Пана. Па традыцыі ў час святаў Божага Нараджэння выстава ладзіцца сумесна з Віцебскай дыяцэзіяй.
На выставе прадстаўлены разнастайныя тэхнікі: батык, саломка, выцінанка, маляванка, працы з прыродных матэрыялаў, дрэва, тканіны і інш.
Дыпламантаў выставы-конкурсу прывітали дырэктар Віцебскага абласнога мастацкага музея Вольга Акуневіч і дырэктар Віцебскага гарадскога Цэнтра дадатковай адукацыі Наталля Бальшакова.
Да сабраных юных творцаў, настаўнікаў і гасцей звярнуўся канцлер курыі Віцебскай дыяцэзіі кс. Адам Дынак. Святар падзякаваў юным мастакам і іх настаўнікам за прыгожае сведчанне веры, адзначыўшы, што сваімі працамі маленькія майстры прыносяць Добрую Вестку аб нараджэнні Збаўцы, і з года ў год працы атрымліваюцца больш сталымі і прыгожымі. Таксама кс. Адам Дынак падзякаваў за захаванне народных традыцый і мовы.
Для ўсіх удзельнікаў і дыпламантаў былі падрыхтаваны салодкія падарункі і дыпломы. Ксёндз Адам Дынак абмеркаваў з настаўнікамі і дырэктарам мастацкага музея праекты далейшага супрацоўніцтва.
Падчас імпрэзы гучалі калядныя спевы ў выкананні дзіцячага музычнага калектыва “Крэда”. Фестывальныя імпрэзы працягваюцца. Людміла Ярмолава
Фота Барбары Сіпайла
|
Фотарэпартаж |