Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Імша пастэрка ў віцебскай парафіі Святога Духа: «Божы Сын пажадаў быць хлебам для нас» (+фота)
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
25.12.2014 20:11

У вігілію Божага Нараджэння біскуп Віцебскі Алег Буткевіч узначаліў Імшу пастэрку, акрамя віцебскага катэдральнага касцёла, таксама ў віцебскай парафіі Святога Духа.

З гэтага касцёла вёўся запіс урачыстай Імшы для трансляцыі на тэлеканале “Віцебск”.

У гаміліі віцебскі ардынарый адзначыў: “Сёння мы схіляем галовы перад гэтай вялікай таямніцай – таямніцай уцелаўлення Божага Слова. І стаім перад тым выключным цудам, якім ёсць з’яўленне ў гэтым свеце самога Бога. Але гэтая таямніца нясе нам радасць, нясе надзею, бо дзеля гэтага Ён пажадаў быць Богам з намі, каб выправіць у нашым жыцці тое, што сапсаваў грэх”.  

Біскуп нагадаў, што часта чалавек, калі апынаецца ў цяжкой сітуацыі, пытаецца ў Бога, чаму гэта здарылася менавіта з ім. “А прычынай таму ёсць грэх... І каб знішчыць гэтую варожую моц, учыніць нас вольнымі, а перадусім учыніць нас сваімі дзецьмі, у бэтлеемскіх яслях з’явілася маленькае Дзіця – Езус Хрыстус, наш Збаўца”, - патлумачыў іерарх.

Віцебскі ардынарый прыгадаў, што адным з найважнейшых сімвалаў гэтага свята з’яўляецца хлеб: “Нават месца нараджэння Езуса Хрыста, Бэтлеем, у перакладзе азначае “дом хлеба”.  Вось тут ляжыць хлеб - Хлеб Жывы. Езус, прыйшоўшы, сказаў пра сваё Цела: “Гэта хлеб, які дае жыццё вечнае”. І, распачынаючы святкаванне сённяшняй урачыстасці ў нашых дамах, у нашых сем’ях, мы бралі ў рукі хлеб – аплатку. Кожны дзень мы сілкуемся хлебам”.

“І сёння тая выключная ноч, калі мы працягваем гэты хлеб іншаму чалавеку, - дадаў іерарх. - І гэты хлеб мае моц прымірыць чалавека. У першую чаргу нам не было так лёгка працягнуць яго таму, з кім нам цяжка, з кім, можа, не размаўлялі год. Трымаючы гэты хлеб у руцэ, мы павінны мець адвагу сказаць “прабач”, або таксама камусьці падараваць гэтае прабачэнне, паразмаўляць з тым, на каго не было раней часу, пажадаць здароўя, Божага благаслаўлення – працягваючы гэты кавалак хлеба – просты знак. І ён ратуе у тых сітуацыях, калі нават цяжка прамовіць слова – працягнуты кавалак хлеба ўжо ратуе сітуацыю, з’яўляецца такім знакам, што я спрабую адчыніць дзверы свайго сэрца для іншага чалавека. І першым гэта ўчыніў Божы Сын, становячыся хлебам для нас. І таму вось гэты працяг, а можа, лепш сказаць крыніца, з якой мы вучымся дзяліцца з іншым чалавекам тым, што для нас нас найдаражэйшае – самімі сабой”.

Езус Хрыстус, па словах біскупа, “прыйшоў, каб даць нам удзел у сваім жыцці”; “не прыйшоў, каб караць, не прыйшоў, каб судзіць гэты свет”, а “каб збавіць, каб паяднаць”. “І каб па-сапраўднаму, па-хрысціянску перажыць гэтае свята, трэба паяднацца, прынамсі паспрабаваць зрабіць той першы крок да прымірэння, да згоды, - звярнуў увагу віцебскі ардынарый. - Бачым, як гэтага прымірэння, гэтай згоды нам не хапае ў жыцці, у  грамадстве, у нашым асабістым жыцці і нават у саміх сабе”.

“Вось тут, у яслях, ляжыць крыніца гэтага прымірэння. Ён не прыйшоў у вялікай моцы, але прыйшоў як маленькае дзіця, якое працягвае да нас рукі, нібы кажа: не бойцеся Бога, не бойцеся знайсці на Яго час. Ён ніколі не будзе для нас страчаны, але проста прыміце – прыміце тую любоў, якая дапаможа нам зноў стаць простым чалавекам, - падкрэсліў біскуп. - А як жа мы гэтага патрабуем – проста добрага чалавека. Божая любоў заўсёды нам у гэтым дапаможа. Таму хачу пажадаць вам простай рэчы – няхай кожны з нас сёння проста прыме гэтую Божую любоў, каб яна з нашых сэрцаў учыніла святыню Божай велічы і чыніла нас здольнымі гэтай любоўю дзяліцца з іншым”.

Напрыканцы Імшы маленькія парафіяне павіншавалі біскупа са святам і падарылі яму свае малюнкі і кветкі. Іерарх, у сваю чаргу, паклаў кветкі ў яслі побач з фігуркай маленькага Езуса, якую на пачатку Імшы ўнёс у касцёл.   

Кацярына Лаўрыненка

 

 

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Беларусь - Віцебская дыяцэзія

27.06 08:50Біскуп Алег Буткевіч памаліўся за ахвяраў Беразвецкай трагедыі
26.06 16:36У Віцебску прайшла міжнародная канферэнцыя на тэму духоўнай спадчыны Францішка Скарыны
26.06 14:17«Горад Скарыны вачыма мастакоў»: у Віцебску адкрылася выстаўка да 500-годдзя беларускай Бібліі
20.06 10:33Упершыню ў Будслаў ладзіцца пілігрымка для людзей з алкагольнай і наркатычнай залежнасцямі
14.06 12:49На Браслаўшчыне знайшоўся старадаўні абразок з малітвай на беларускай лацінцы
13.06 16:48«Мы танцавалі ў гэтым клубе на выпускным, а сёння тут касцёл»: у Віцебску асвяцілі касцёл св. Антонія
12.06 15:05Сведчанне веры: працэсія Божага Цела прайшла вуліцамі Віцебска
12.06 10:14У Віцебску абмеркавалі праблемы ўрачэбнай этыкі
05.06 17:35Брат Канстанцін Гушча МІС з Наваполацка атрымаў дыяканскае пасвячэнне
02.06 08:48Беларус Яўген Жукоўскі прыняў дыяканскае пасвячэнне ў супольнасці сальватарыянаў