Тэлеканал «Віцебск» прапанаваў гледачам некаторыя перадачы з удзелам біскупа Віцебскага Алега Буткевіча. Тэлеперадача «Вечерний Витебск» зладзіла калядную сустрэчу з біскупам у прамым эфіры.
Іерарх адказаў на шматлікія пытанні вядучых, у тым ліку:
- Успаміны з дзяцінства. Як падлетак Алег у савецкія часы трапіў у Касцёл? Першыя крокі ў рэлігійным жыцці; - Моманты вучобы ў семінарыі: гуманітарны вуз і лацінская мова, святкаванні і новыя традыцыі; - Кандыдатура на біскупа; - Ці працягвае «лінію» папярэдніка - біскупа Уладзіслава Бліна; - Пра сімволіку Божага Наражэння ў касцёле і дома; - Моладзь у Касцёле; - Захапленні біскупа Алега Буткевіча: малюнак, спеў і ігра на гітары (іерарх выканаў пад гітару калядку таксама ў прамым эфіры).