| У віцебскім катэдральным касцёле адбыліся «Чытацкія сустрэчы» |
| Беларусь - Віцебская дыяцэзія |
| 29.12.2014 13:05 |
|
Думкі пра міласэрнасць і добразычлівае стаўленне да чалавека былі абумоўлены не толькі атмасферай свята Божага Нараджэння, але і колам праблем, якія ўзніклі падчас чытання і абмеркавання аповесці амерыканскага пісьменніка Джэка Керуака «Пік (гэта я)». На працягу вечара наведвальнікі змаглі як паўдзельнічаць у гарачай дыскусіі, так і задумацца над спрадвечнымі пытаннямі падчас дзялення аплаткай. Зварот да мастацкага твора не з’яўляецца выпадковым: сустрэчы аматараў чытання праходзяць кожную апошнюю суботу месяца. На іх сардэчна запрашаюць усіх жадаючых. ![]() ![]() ![]()
|


Праграма ХІІІ фестываля «Дні хрысціянскай культуры» ў Віцебску вылучаецца разнастайнасцю. Кожны жадаючы можа далучыцца да дзіцячага мастацтва, наведаць святочны канцэрт або знайсці хвілінку для сустрэчы з кнігай. 27 снежня ў катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага адбыліся чарговыя «Чытацкія сустрэчы» пад кіраўніцтвам прафесара філалогіі Івана Людвікавіча Лапіна.


для друку