У Віцебску падрыхтавалі выставу і імпрэзу для дзяцей у бальніцах |
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
|
31.12.2014 12:38 |
У межах фестываля «Днi хрысцiянскай культуры» святары Вiцебскай дыяцэзii наведваюць установы аховы здароўя. Для пацыентаў шпiталяў ладзяцца выставы, канцэрты, рыхтуюцца падарункi. 29 снежня ў Вiцебскай абласной дзiцячай клiнiчнай бальнiцы настаўнiкi i выхаванцы клуба «Юнiкс» падрыхтавалi выставу прац, прысвечаных святу Божага Нараджэння.
Канцлер ксёндз Адам Дынак перадаў дзiцячай бальнiцы падарунак ад дыяцэзii – цацкi і бялізну для самых маленькiх пацыентаў.
30 снежня ўжо ў Вiцебскай абласной клiнiчнай бальнiцы для пацыентаў дзiцячага аўтальмалагiчнага адзялення была падрыхтавана святочная iмпрэза: вiктарына, прысвечаная святу Божага Нараджэння. Дзеці прадставілi вершы i песнi, разам вадзiлi харавод каля ёлкi.
Ксёндз Адам Дынак павiншаваў маленькiх пацыентаў i медыкаў са святам Божага Нараджэння, уручыў салодкiя падарункi і пажадаў хуткага выздараўлення. Таксама святар наведаў маленькiх пацыентаў у апёкавым адзяленнi, якiя з-за стану здароўя не маглi наведаць святочную iмпрэзу, i ў кожнай палаце пакінуў выяву з маленькiм Езусам, благаславіў дзяцей і пажадаў выздараўлення.
Людмiла Ярмолава
|
Фотарэпартаж |