Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Мёрах прайшоў дыяцэзіяльны конкурс калядных спеваў «Бэтлеемская зорка»
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
05.01.2015 13:01

3 студзеня ў парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Язафата, біскупа і мучаніка, у Мёрах (Віцебская дыяцэзія) у чарговы раз прайшоў дыяцэзіяльны конкурс калядных спеваў «Бэтлеемская зорка».

Сёлета ў ім прынялі ўдзел 10 калектываў з Віцебска, Мёраў, Варапаева, Паставаў, Шаркаўшчыны, Наваполацка, Друі, Браслава і Слабодкі. Друю прадстаўляла не толькі парафіяльная моладзь, але і моладь друеўскага дзіцячага дома.

Адметна, што ўпершыню на конкурс прыехаў і калектыў з Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі — магілёўскую парафію Св. Казіміра і св. Ядвігі прадставіў хлапечы гурт «Божыя стрэлкі», які выканаў два гімны з Літургіі Гадзінаў перыяду Божага Нараджэння.

Канцэрт у зале Мёрскага дома культуры працягваўся некалькі гадзін. Падчас перапынку, калі выступоўцы чакалі рашэння журы, моладзь зладзіла танцы.


У склад журы, якое ўзначальваў кс. Вячаслаў Пялінак, вікарый глыбоцкай парафіі, увайшлі як святары, так і прафесійныя музыканты. У розных намінацыях былі адзначаны выступленні як гуртоў, так і паасобных выканаўцаў у дзвюх узроставых групах — дзіцячай і групе старэйшых школьнікаў. Прызы ўручаў віцебскі ардынарый біскуп Алег Буткевіч.

Іерарх нагадаў, што кожны, хто прыехаў на гэты конкурс, дзякуючы свайму ўдзелу ўжо пераможца. Біскуп дадаў, што падчас конкурса ўдзельнікам была ўласціва шчырасць у выступленнях і салідарнасць у паводзінах. Найбольш яскрава гэта праявілася падчас выступлення моладзі з друеўскага дзіцячага дома, якую падтрымалі хлопцы з браслаўскай парафіі. Прадстаўнікоў друеўскага дзіцячага дома віцебскі ардынарый прывітаў асобна. Асобна былі адзначаны і самыя маленькія ўдзельнікі конкурса — ад пяці да сямі гадоў.


Самай маленькай удзельніцы конкурса калядных спеваў з віцебскай парафіі Святога Духа ў гэты дзень споўнілася пяць гадоў, дзяўчынка спявае на розных касцёльных імпрэзах з двухгадовага ўзросту.

Напрыканцы мерапрымства біскуп Алег Буткевіч падзякаваў прысутным за ўдзел, а асаблівая падзяка была выказана пробашчу мёрскай парафіі ксяндзу пралату Кшыштафу Мянкіне за арганізацыю конкурса. Завяршэннем вечара стала пастырскае благаслаўленне, якое ўдзяліў іерарх.

Кацярына Лаўрыненка,
фота аўтара

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Беларусь - Віцебская дыяцэзія

27.06 08:50Біскуп Алег Буткевіч памаліўся за ахвяраў Беразвецкай трагедыі
26.06 16:36У Віцебску прайшла міжнародная канферэнцыя на тэму духоўнай спадчыны Францішка Скарыны
26.06 14:17«Горад Скарыны вачыма мастакоў»: у Віцебску адкрылася выстаўка да 500-годдзя беларускай Бібліі
20.06 10:33Упершыню ў Будслаў ладзіцца пілігрымка для людзей з алкагольнай і наркатычнай залежнасцямі
14.06 12:49На Браслаўшчыне знайшоўся старадаўні абразок з малітвай на беларускай лацінцы
13.06 16:48«Мы танцавалі ў гэтым клубе на выпускным, а сёння тут касцёл»: у Віцебску асвяцілі касцёл св. Антонія
12.06 15:05Сведчанне веры: працэсія Божага Цела прайшла вуліцамі Віцебска
12.06 10:14У Віцебску абмеркавалі праблемы ўрачэбнай этыкі
05.06 17:35Брат Канстанцін Гушча МІС з Наваполацка атрымаў дыяканскае пасвячэнне
02.06 08:48Беларус Яўген Жукоўскі прыняў дыяканскае пасвячэнне ў супольнасці сальватарыянаў