124-ю гадавіну заснавання адзначыла ва ўрачыстасць Аб'яўлення Пана супольнасць сясцёр змёртвыхпаўстанак |
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
|
07.01.2015 15:22 |
6 студзеня - двайное свята для супольнасці сясцёр змёртвыхпаўстанак: акрамя ўрачыстасці Аб’яўлення Пана, гэта гадавіна заснавання супольнасці. У гэтым годзе супольнасць адзначае 124-годдзе існавання.
6 студзеня 1891 г. заснавальніцы супольнасці бл. Цэліна Бажэнцкая і яе дачка Слуга Божая Ядвіга Бажэнцкая склалі вечныя манаскія шлюбы, а тры сястры - першыя, і адначасова атрымалі дазвол насіць хабіт. Сёлета ў гэты дзень у Наваполацку падчас ранішняй святой Імшы сёстры М. Магдалена і Зоф’я Ганна ў малітоўнай еднасці з сёстрамі змёртвыхпаўстанкамі ва ўсім свеце абнавілі сваё адданне Богу, аднавіўшы законныя шлюбы.
У той жа дзень падчас вечаровай святой Імшы тры свецкія жанчыны пасля года кандыдатуры далучыліся да ліку апосталак Змёртвыхпаўстання. Апосталкі Змёртвыхпаўстання – свецкія жанчыны, якія рэалізуюць хрысціянскае пакліканне, жывучы ў свеце і выконваючы сямейныя і прафесійныя абавязкі. Новыя апосталкі паабяцалі жыць, працаваць і служыць Богу паводле Рэгулы апосталак Змёртвыхпаўстання.
С. М. Магдалена Дзевульска CR

Фота с. Яўгеніі Трапачовай
|