| 9 студзеня — пятая гадавіна смерці кс. Юзафа Булькі |
| Беларусь - Віцебская дыяцэзія |
| 09.01.2015 11:49 |
|
Юзаф Булька нарадзіўся ў 1925 г. у літоўскай вёсцы Рыпайчай. У канцы 1980–х гг. атрымаў прэзбітэрскае пасвячэнне і на працягу многіх гадоў працаваў у мосарскай парафіі Святой Ганны. Святар прапагандаваў здаровы лад жыцця і шмат зрабіў у справе барацьбы з алкагалізмам. У 2005 г. кс. Юзаф Булька стаў першым святаром у Беларусі, які быў уганараваны дзяржаўнай прэміяй Прэзідэнта Беларусі «За духоўнае адраджэнне», а ў 2006 г. указам Прэзідэнта быў узнагароджаны медалём Францішка Скарыны за падзвіжніцкую дзейнасць па ўмацаванні духоўных каштоўнасцяў і прапагандзе здаровага ладу жыцця.
(AYU) |


Ксёндз прэлат Юзаф Булька, які на працягу многіх гадоў нёс служэнне ў мосарскай парафіі Віцебскай дыяцэзіі, адышоў у вечнасць 9 студзеня 2010 г., на 85-м годзе жыцця, у адной з мінскіх бальніц.

для друку