У Верхнядзвінску ў чацвёрты раз прайшоў калядны фестываль «Падарунак з нябёсаў» |
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
|
14.01.2015 12:23 |
Сярод гасцей фестываля былі біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, Благачынны Верхнядзвінскага раёна а. Валянцін Вабішчэвіч, а таксама епіскап Аб’яднання Цэркваў хрысціян веры евангельскай Павел Чынікайла. Гасцямі фестывалю сталі прадстаўнікі розных хрысціянскіх канфесій.
Вітаючы ўдзельнікаў сёлетняга фестывалю, біскуп Алег Буткевіч адзначыў, што ўсіх нас аб’яднаў народжаны Хрыстус.
«Бог сапраўды чыніць цуды, бо як інакш растлумачыць той факт, што з нагоды свята на сцэне і ў зале сабраліся разам прадстаўнікі духоўнай і свецкай улады, хрысціяне розных канфесій? Гэтая еднасць спрыяе ўмацаванню духоўнасці на нашай зямлі, дае надзею на збліжэнне ў веравызнанні Хрыста», — адзначыў іерарх.
На фестывалі гучала духоўная музыка, спевы і вершы выхаванцаў Верхнядзвінскай дзіцячай школы мастацтваў, а таксама нядзельных школ Каталіцкага Касцёла, Праваслаўнай і Евангельскай Цэркваў. Былі прадстаўлены творчыя выставы і экспазіцыі каляднай тэматыкі. Яніна Пакульневіч, фота Валерыя Салаўёва
|