Гэта
архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе
catholic.by
Пра адпусты ў Віцебскай дыяцэзіі ў Год кансэкраванага жыцця |
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
|
21.01.2015 12:20 |
З нагоды Года кансэкраванага жыцця, згодна з Дэкрэтам Апостальскай Пэнітэнцыярыі ад 23 лістапада 2014 г. у Віцебскай дыяцэзіі біскуп Віцебскі Алег Буткевіч устанавіў касцёлы, у якіх кожны вернік штодзённа можа атрымаць поўны адпуст да 2 лютага 2016 г. уключна і ахвяраваць яго як за жывых, так і за памерлых:
- Санктуарый Маці Божай у Браславe
- Санктуарый Маці Божай Фацімскай у Шуміліне
- Касцёл Найсвяцейшай Тройцы ў Докшыцах (айцы капуцыны)
- Катэдра Езуса Міласэрнага ў Віцебску
У гэтых святынях можна атрымаць адпусты пад звычайнымі ўмовамі: неабходна быць у стане Божай ласкі (сакрамэнтальная споведзь), прыняць святую Камунію і памаліцца ў інтэнцыях Святога Айца (Ойча наш; Вітай, Марыя; Веру ў Бога).
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на
Catholic.By абавязкова.