Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Друі ўшанавалі памяць благаслаўлёнага Юрыя Матулевіча |
Беларусь - Віцебская дыяцэзія |
28.01.2015 11:15 |
Успамін благаслаўлёнага Юрыя Матулевіча, біскупа, адзначалі ў Друі 27 студзеня. Пробашч парафіі кс. Сяргей Сурыновіч у сваім казанні звярнуў увагу прысутных на разумны баланс паміж матэрыяльным і духоўным хлебам, якога патрабуе чалавек аднолькава, як і тых, хто будзе працаваць на нівах нашай Радзімы як медык, настаўнік, земляроб, так і як святар на Божай ніве. Пасля Імшы кожны з моладзі атрымаў ад пробашча парафіі атрымаў падарунак — Святое Пісанне, з пажаданнем наследаваць благаслаўлёнага Юрыя Матулевіча, які прагнуў несці Божае Слова праз усё сваё жыццё, палымнеючы любоўю да Бога і Касцёла. Ксёндз Сяргей Сурыновіч пажадаў, каб Божае Слова сталася для кожнага маладога чалавека дапамогаю ў выбары свайго шляху і дапамогай у рэалізацыі паклікання дзеля дабра ўсіх людзей. Таксама моладзь змагла ўшанаваць рэліквіі благаслаўлёнага, якія ў дзень памяці біскупа адмыслова былі змешчаны ля аднаго з алтароў касцёла, дзе знаходзіцца абраз благаслаўлёнага Юрыя Матулевіча. Пасля завяршэння малітвы моладзь чакаў салодкі стол у кляштары.
Даведка: Кс. Сяргей Сурыновіч |
Фотарэпартаж |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.