Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Браславе сёстры эўхарысткі разам з моладдзю адзначылі ўспамін благаслаўлёнага Юрыя Матулевіча |
Беларусь - Віцебская дыяцэзія |
28.01.2015 12:02 |
27 студзеня ва ўспамін благаслаўлёнага Юрыя Матулевіча, заснавальніка Кангрэгацыі сясцёр эўхарыстак, моладзь сабралася ў капліцы сясцёр у Браславе на адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту, падчас якой прысутныя разважалі над думкамі і словамі благаслаўлёнага. Пасля малітвы адбылася святая Імша. Ксёндз Тадэвуш Дабравольскі нагадаў пра значнасць гэтай асобы для прысутных і пра асаблівую біскупскую апеку над парафіяй, растлумачыўшы гэта тым, што тэрыторыя браслаўскай парафіі ў той час адносілася да дыяцэзіі, дзе служыў біскуп Юрый Матулевіч. Наступным момантам святкавання стала запрашэнне на піццу, якую для моладзі прыгатавалі сёстры эўхарысткі. Скончылася святкаванне вясёлымі і гучнымі гульнямі. Сёстры, якія працуюць у Браславе, адзначылі, што яны давяраюць апецы благаслаўлёнага Юрыя Матулевіча ўсю парафію, а асабліва яе маладых людзей, жадаючы, каб Хрыстус быў на першым месцы ў жыцці кожнага, як гэта было ў жыцці благаслаўлёнага. С. Таццяна Гмыза SJE |
Фотарэпартаж |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.