Зварот біскупа Віцебскага з заклікам малітвы ў інтэнцыі людзей, якія знаходзяцца ў рабстве |
Беларусь - Віцебская дыяцэзія |
02.02.2015 10:21 |
У межах Года Кансэкраванага Жыцця – 8 лютага 2015 года, калі паводле літургічнага календара прыпадае ўспамін св. Юзэфіны Бакхіта, Каталіцкі Касцёл будзе абыходзіць дзень малітваў, разважання і дзейнасці супраць гандлю людзьмі. Дарагія браты і сёстры ў Хрысце! Апостальская Сталіца звярнулася да Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, а праз яе – да кожнага веруючага з просьбай падтрымаць малітвай ініцыятывы, якія маюць на ўвазе змаганне з гэтай трагічнай з’явай, так распаўсюджанай ў сучасным свеце. Налічваецца, што каля 27 мільёнаў (!) чалавек сёння знаходзіцца ў стане рабства. Таму прашу, каб у нядзелю, 8 лютага 2015 года, у кожнай парафіі Віцебскай дыяцэзіі падчас кожнай Святой Імшы ў супольнай малітве прагучаў заклік у гэтай інтэнцыі. Заахвочваю таксама духавенства, кансэкраваных асобаў, усе малітоўныя супольнасці, а таксама ўсіх вернікаў да шчырай асабістай малітвы аб спыненні гэтай ганебнай з’явы – гандлю людзьмі. Няхай сярод нас не будзе абыякавых да справы, у якой можам рэчаісна паўплываць на нячулае сумленне тых, хто ператварае людзкое жыццё ў тавар, у сродак уласнай нажывы, каб іх магла перамяніць моц Божай Міласэрнасці. З выразамі ўдзячнасці за зразуменне і падтрымку З усяго сэрца бласлаўляю |