У Браславе моладзь адзначыла Запусты ў каўбойскім стылі |
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
|
16.02.2015 12:12 |
14 лютага ў парафіі Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў Браславе адбыліся Запусты на тэму “Дзікі захад”. У апошнюю суботу перад Вялікім постам y Браслаў прыехалі ў госці маладыя вернікі з Мёраў, Полацка, Глыбoкага.
Mоладзь pаспачалa сустрэчу малітвай, падчас якой слухалі словы Святога Пісання.
У кожнага ўдзельніка свята быў тэматычны строй. Удзельнікі з Мёраў і Браслава падрыхтавалі нумары, якімі парадавалі і захапілі іншых. Таксама кожны мог выказаць сваю сімпатыю да кагосьці праз пошту, якая працавала ўвесь час дыскатэкі. 
На сустрэчы можна было пабачыць сваіх старых знаёмых, а таксама набыць новых. Такія сустрэчы, як адзначаюць самі ўдзельнікі, вельмі патрэбныя моладзі, таму што на іх можна добра адпачыць, вучыцца сябраваць і весела правесці час.
Таццяна Шакель
|
Фотарэпартаж |