У Віцебскай дыяцэзіі пачала дзейнічаць выстава ў абарону жыцця і сям’і |
Беларусь - Віцебская дыяцэзія |
22.03.2015 13:28 |
На тэрыторыі Віцебскай дыяцэзіі пачала дзейнічаць перасоўная выстава ў абарону жыцця і сям’і «Ёсць два шляхі: шлях жыцця і шлях смерці». Выстава складаецца з 20 рол-стэндаў і суправаджаецца мультымедыйнымі прэзентацыямі. У ёй прадстаўлены дэмаграфічныя праблемы сучаснага свету, трагедыя адмовы ад нараджэння дзяцей, шкода кантрацэпцыі і абортаў для духоўнага і фізічнага здароўя мужа і жонкі. Выстава арыентуе слухачоў на цнатлівасць, натуральнае і гарманічнае сужэнства, заснаванае на любові і ўзаемапавазе. Цэнтральны стэнд выставы заклікае задумацца пра выбар свайго шляху, пра наступствы рашэнняў, якія прымаюцца ў пытаннях жыцця і смерці.
У першую чаргу выстава прызначана для моладзі 15-25 гадоў, бо менавіта ў гэтым узросце, як правіла, адбываецца выбар напрамку жыццёвага шляху, закладваюцца асноўныя маральныя арыенціры і здзяйсняюцца першыя непапраўныя памылкі. Аднак не менш цікавымі факты, прадстаўленыя на рол-стэндах, будуць і для прадстаўнікоў старэйшых пакаленняў. (AG) Фота catholicnews.by |