Падзеі, якія чакаюць Касцёл у Віцебскай дыяцэзіі |
Беларусь - Віцебская дыяцэзія |
01.04.2015 12:12 |
31 сакавіка ў будынку Віцебскай дыяцэзільнай курыі адбылася прэс-канферэнцыя біскупа Віцебскага Алега Буткевіча, падчас якой іерарх распавеў аб асноўных падзеях, што пройдуць у Віцебскай дыяцэзіі на працягу гэтага года. 16 мая 15-годдзе свайго існавання адзначыць каталіцкая дабрачынная арганізацыя Віцебскай дыяцэзіі «Карытас». 21-23 мая ў Віцебску пройдзе чарговая, ужо 11-я, Міжнародная медыцынская канферэнцыя «Праблемы ўрачэбнай этыкі ў сучасным свеце». 6 чэрвеня вуліцамі Віцебска пройдзе працэсія Божага Цела. 3-4 ліпеня ў Будслаўскім санктуарыі ў чарговы раз збяруцца вернікі з усёй Беларусі, сярод якіх будуць і вернікі Віцебскай дыяцэзіі. 29 ліпеня ў Браслаўскім санктуарыі распачнецца чарговая дыяцэзіяльная сустрэча моладзі. 7-8 жніўня ў Росіцы пройдуць урачыстасці, калі вернікі ў чарговы раз ушануюць подзвіг благаслаўлёных святароў марыянаў Юрыя Кашыры і Антонія Ляшчэвіча, якія загінулі ў час Другой сусветнай вайны. 21-22 жніўня ў Браслаўскім санктуарыі пройдуць урачыстасці, прысвечаныя Маці Божай Валадарцы Азёраў. Кацярына Лаўрыненка Фота аўтара
|