Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Імша Хрызма адбылася ў віцебскім катэдральным касцёле
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
02.04.2015 21:25

2 красавіка, у Вялікі чацвер, святары Віцебскай дыяцэзіі сабраліся ў катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага на Імшу Хрызму, якую ўзначаліў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч. Гэтае літургічнае спатканне з’яўляецца асаблівай маніфестацыяй адзінства Касцёла, выяўляе паўнату святарскай улады біскупа і адзінства з ім усіх святароў, таму да канцэлебрацыі гэтай Імшы запрашаюцца ўсе святары.

«Сёння мы ўзгадваем той дзень, той момант устанаўлення святарства, калі Езус Хрыстус, які прыйшоў у гэты свет збавіць чалавечы род, пажадаў, каб Яго місія была працягнута праз усе пакаленні, і таму абраў людзей, якім, удзяліўшы свае дары, дае ўдзел у сваім святарстве», — гэтымі словамі біскуп Віцебскі прывітаў прысутных на Імшы святароў, падзякаваўшы за тое, што, нягледзячы на неспрыяльныя ўмовы, яны здолелі прыехаць, каб «разам адчуць еднасць нашага прэзбітэрыя».

Іерарх нагадаў, што ў гэты дзень адзначаецца дзясятая гадавіна смерці Папы св. Яна Паўла ІІ, і пажадаў, каб «яго прысутнасць, яго заступніцтва дапамагалі і нам ва ўтрыманні гэтай вялікай таямніцы нашага паклікання». Таксама біскуп прывітаў законных сясцёр і вернікаў, «якія сабраліся ў святыні, каб падтрымаць сваёй малітвай усіх святароў».



 

У гаміліі віцебскі ардынарый, звяртаючыся да сваіх братоў у святарстве  — «святароў праз хрост і святароў праз сакрамэнтальнае ускладанне рук», — нагадаў, што «сёння той асаблівы дзень, калі нам варта нанова адчуць і ўсвядоміць, наколькі гэта цудоўная, вялікая Божая справа, якая здзяйсняецца з намі і ў нас, на нашых  вачах». «Ахвярная, святарская любоў Езуса, Ягонае сэрца міласэрнага Архісвятара будучых дабротаў, яднае нас і чыніць носьбітамі і міністрамі шматлікай ласкі Збаўлення, ласкі вечнага жыцця», — сказаў біскуп.

«Прымі дары Святога люду, прынесеныя для ахвяравання Богу. Усведамляй тое, што будзеш чыніць, наследуй тое, што будзеш здзяйсняць, і жыццё сваё прыпадабняй да таямніцы Крыжа Пана», — кажучы аб гэтым, іерарх звярнуў увагу, што «праўда гэтых словаў з’яўляецца праўдай нашага пасвячэння». «Нават калі мы не думаем пра яе штодзень, менавіта яна, тым не менш, павінна фармаваць і перамяняць нашае жыццё на святарскае ў кожным яго праяўленні. Не толькі тады, калі стаім пры алтары і цэлебруем сакрамэнты.

Гэта толькі невялікая, хоць і вельмі важная, частка таго ўздзеяння, якое мы аказваем на навакольных людзей нашым святарствам і святасцю нашага жыцця. Інакш кажучы, людзі практычна ў кожнай сітуацыі ўспрымаюць нас менавіта святарамі, што значна часцей,чым робім гэта мы самі. І ўжо ад нас залежыць, якім будзе гэта ўздзеянне — негатыўным і руйнуючым ці пазітыўным і будуючым», — заўважыў іерарх.

Таксама біскуп нагадаў, што «алей катэхуменаў, хворых і хрызма без супольнасці Касцёла, без Божага народа, святароў (прарокаў і валадароў) не маюць вялікага значэння, таксама як і мы без іх не маем вялікага значэння». «Аднак, сабраныя тут, як Божы люд, мы становімся жывым знакам і крыніцай любові, ласкі і Божага благаслаўлення, аб якіх просім і якія атрымліваем для ўсіх людзей на зямлі», — адзначыў віцебскі ардынарый.



 

Прысутныя святары аднавілі свае святарскія абяцанні.

Падчас Імшы біскуп асвяціў алей хворых і алей хрызма, якія, як нагадаў, ужываюцца для ініцыяцыі чалавека ў cвяты Каталіцкі Касцёл.

Кацярына Лаўрыненка

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Беларусь - Віцебская дыяцэзія

27.06 08:50Біскуп Алег Буткевіч памаліўся за ахвяраў Беразвецкай трагедыі
26.06 16:36У Віцебску прайшла міжнародная канферэнцыя на тэму духоўнай спадчыны Францішка Скарыны
26.06 14:17«Горад Скарыны вачыма мастакоў»: у Віцебску адкрылася выстаўка да 500-годдзя беларускай Бібліі
20.06 10:33Упершыню ў Будслаў ладзіцца пілігрымка для людзей з алкагольнай і наркатычнай залежнасцямі
14.06 12:49На Браслаўшчыне знайшоўся старадаўні абразок з малітвай на беларускай лацінцы
13.06 16:48«Мы танцавалі ў гэтым клубе на выпускным, а сёння тут касцёл»: у Віцебску асвяцілі касцёл св. Антонія
12.06 15:05Сведчанне веры: працэсія Божага Цела прайшла вуліцамі Віцебска
12.06 10:14У Віцебску абмеркавалі праблемы ўрачэбнай этыкі
05.06 17:35Брат Канстанцін Гушча МІС з Наваполацка атрымаў дыяканскае пасвячэнне
02.06 08:48Беларус Яўген Жукоўскі прыняў дыяканскае пасвячэнне ў супольнасці сальватарыянаў