У касцёле Святога Духа ў Віцебску ў Нядзелю Божай Міласэрнасці была асвечана новая парафіяльная зала |
Беларусь - Віцебская дыяцэзія |
14.04.2015 13:23 |
12 красавіка, у Нядзелю Божай Міласэрнасці, у касцёле Святога Духа ў Віцебску адбылося асвячэнне новай парафіяльнай залы, якое здзейсніў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч. Дзень для гэтай падзеі быў абраны невыпадкова. Нядзеля Божай Міласэрнасці – патранальнае свята для сясцёр Кангрэгацыі Езуса Міласэрнага, якія на працягу некалькіх гадоў нясуць паслугу ў парафіі Святога Духа. Нябесным апекуном залы быў абраны благаслаўлёны ксёндз Міхал Сапоцька, апостал Божай Міласэрнасці, закладальнік Кангрэгацыі Сясцёр Езуса Міласэрнага, які нарадзіўся на тэрыторыі сучаснай Беларусі.
Пасля Імшы парафіяне прадэманстравалі невялікае тэтралізаванае прадстаўленне на тэму Божай Міласэрнасці, пасля чаго біскуп Алег Буткевіч асвяціў новую парафіяльную залу, якая прызначана для правядзення катэхезы і розных парафіяльных мерапрыемстваў. Звяртаючыся да парафіянаў, іерарх пажадаў, каб гэтая зала ніколі не пуставала. |
Фотарэпартаж |