Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У маі распачынае працу «Цэнтр абароны жыцця і сям'і» ў Віцебску |
Беларусь - Віцебская дыяцэзія |
04.05.2015 12:58 |
У маі пачынае працаваць «Цэнтр абароны жыцця і сям'і» Віцебскай дыяцэзіі. Цэнтр адкрыты на базе БКА «Карытас», якая супрацоўнічае па пытаннях абароны жыцця і сям'і з Душпастырствам сем'яў Віцебскай дыяцэзіі і Дабрачынным фондам «Адкрытыя сэрцы». Сумесная дзейнасць праводзіцца па наступных накірунках:
Прыём сямейнага кансультанта ажыццяўляецца кожны чацвер з 15.00 да 19.00 па адрасе: г. Віцебск, вул. Чкалава, д. 52 к. 1 (210041). Таксама можна дамовіцца аб індывідуальнай кансультацыі па тэлефонe: 306-22-22 (МТС і Velcom), які працуе кругласуткава. Штомесяц у цэнтры праводзяцца малітоўныя сустрэчы валанцёраў Душпастырства сем'яў і ўсіх, хто неабыякавы да гэтых пытанняў. Паводле www.prolife-belarus.org, (AYU) |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.