Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Дзеці ў віцебскай катэдры прынялі Першую Камунію ад біскупа Алега Буткевіча |
Беларусь - Віцебская дыяцэзія |
01.06.2015 12:01 |
31 мая ў віцебскай парафіі Езуса Міласэрнага ўпершыню прынялі Цела Хрыста чатыры дзяўчынкі і тры хлопчыка. З гэтага доўгачаканага моманту яны маюць правы, як і ўсе дарослыя вернікі, спавядацца і прымаць Камунію. Сакрамэнт Эўхарыстыі падчас урачыстай святой Імшы маленькім вернікам удзяліў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч. Усе прысутныя на Імшы маліліся за шчаслівую будучыню новых маленькіх парафіян. Пасля Эўхарыстыі ўдзельнікі накіраваліся ў парафіяльную кавярню, каб за салодкім сталом адзначыць радасную падзею. Анатоль Бандарчук |
Фотарэпартаж |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.