Светлая радасць веры: працэсія Божага Цела і гадавіна прыняцця Першай Камуніі ў Параф’янаве |
Беларусь - Віцебская дыяцэзія |
10.06.2015 11:09 |
7 чэрвеня ў парафіі Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Параф’янаве (Віцебская дыяцэзія) прайшло ўрачыстае набажэнства і працэсія Божага Цела. Таксама ў гэты дзень у парафіі адзначалася гадавіна прыняцця дзецьмі Першай святой Камуніі. Дзеці адчувалі сябе шчаслівымі ад таго, што ім было даверана шмат адказных спраў: чытанне Евангелля, спяванне псальмаў, прынясенне дароў да алтара. Падчас эўхарыстычнай працэсіі на ўшанаванне Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста парафіяне з глыбокай верай і пабожнасцю перажывалі таямніцу вялікага і найдаражэйшага дару - Езуса Эўхарыстычнага. |
Фотарэпартаж |