У парафіі Св. Антонія Падуанскага ў Віцебску прайшла парафіяльная ўрачыстасць |
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
|
14.06.2015 23:46 |
14 чэрвеня ў парафіі Святога Антонія Падуанскага ў Віцебску вернікі, нягледзячы на нязручнасці, звязаныя з перабудовай касцёла, урачыста адсвяткавалі ў часовай капліцы фэст у гонар свайго святога.
Святую Імшу цэлебраваў госць - айцец Сяргей Мацюшонак OFMCap разам з пробашчам парафіі кс. Вячаславам Барком і вікарыем а. Станіславам Памыкайлам SJ.
У гаміліі айцец Сяргей Мацюшонак нагадаў пра жыццёвы шлях святога Антонія Падуанскага, які стаў простым і папулярным у народзе красамоўным прапаведнікам Слова Хрыстовага, і заахвоціў усіх браць прыклад з жыцця святога.
Пробашч парафіі кс. Вячаслаў Барок таксама заклікаў вернікаў маліцца за аднаўленне касцёла св. Антонія на Рынкавай плошчы ў гістарычным цэнтры Віцебска. Касцёл быў разбураны ў сярэдзіне ХХ ст.
Падчас Імшы адбылося адбылося асвячэнне “хлябоў святога Антонія”.
Пасля літургіі адбыўся вясёлы конкурс на лепшы “хлеб святога Антонія”, спечаны вернікамі, а затым святочная праграма, прысвечаная жыццядзейнасці святога. Ігар Красоўскі
|