Пачалася 25-я пешая пілігрымка Браслаў-Будслаў |
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
|
01.07.2015 12:07 |
Раніцай 28 чэрвеня санктуарый Маці Божай Валадаркі азёраў у Браславе напоўніўся пілігрымамі, якія крочаць на ўрачыстасці ў Будслаў. Пілігрымка адбываецца ў 25-ы раз.
Людзі рознага ўзросту вырашылі асаблівым чынам прысвяціць тыдзень часу Богу і Яго Маці Марыі.
Каля ста чалавек пасля благаслаўлення пробашча кс. Станіслава пад асаблівай апекай ксяндза Івана Кароткіна, семінарыста Яўгена Жука і сястры Таццяны вырушылі ў шлях.
“Пілігрымка – гэта перш за ўсё магчымасць спыніцца і сказаць сабе “стоп!”, паразважаць над сваім жыццём! Гэта час асаблівай глыбокой малітвы, час, калі адчуваеш, што сяброўская ўсмешка напаўняе цябе жыццём і бадзёрасцю, сяброўская далонь здольная паказаць вялікую любоў! Час, калі адчуваеш надзвычай блізкую прысутнасць і апеку Бога праз іншага чалавека!” – адзначаецца на сайце санктуарыя Маці Божай Валадаркі азёраў.
Паводле waladarka.by (AG) Фота waladarka.by 

|