Трэці дзень сустрэчы моладзі Віцебскай дыяцэзіі: змяняць сваё жыццё і прымаць Езуса |
Беларусь - Віцебская дыяцэзія |
01.08.2015 11:35 |
У Браславе працягваецца Х сустрэча моладзі Віцебскай дыяцэзіі. Трэці дзень сустрэчы пачаўся малітвай, падчас якой духоўныя асобы і маладыя людзі прасілі Бога адкрыць іх сэрцы, даць пачуць усё тое, што Ён хоча сказаць, а таксама аб патрэбных ласках для кожнага з іх і благаслаўленні на чарговы дзень сустрэчы. Тэмай дня было пакаянне. Айцец Аляксандр Жарнасек МІС звярнуўся да старэйшай моладзі з такімі словамі: “Калі мы грашым, то перастаем верыць у Бога. Мы павінны змяняць сваё жыццё. Трэба прымаць Езуса, бо Ён прымае і любіць нас такімі, якімі мы ёсць. Калі не будзем каяцца за свае грахі — загінем. Таксама трэба больш маліцца і слухаць Божае слова, мець адносіны з Богам і падпарадкоўвацца Яму. Кожны дзень мы павінны казаць Богу: “Прабач мне” і не быць ганарлівымі. Пан хоча нашай вернасці. Калі мы перажываем навяртанне, то павінны разумець, што трэба быць Яму паслухмянымі”.
Фота catholicnews.by |