14 жніўня ў Оршы завяршылася I Парафіяда дзяцей і моладзі Віцебскай дыяцэзіі.
На працягу трох дзён парафіяды кожны яе ўдзельнік змог праявіць сябе, лепш пазнаць Бога, пабыць сам-насам з Езусам у малітве і напоўніцца Духам Святым. Таксама парафіяда была цудоўнай магчымасцю пазнаёміцца з новымі людзьмі і цікава правесці час. Для ўсіх удзельнікаў парафіяда – у першую чаргу час вялікай радасці, няспыннай весялосці, бязмернага шчасця і бясконцай любові Бога.
У парафіядзе прынялі ўдзел прадстаўнікі дзевяці парафій – з Глыбокага, Міёраў, Лынтупаў, Браслава, Навасёлак, Варапаева, Новалукомля, Лепеля, Дунілавіч, Відзаў. Прысутнічалі і госці з Гродна, якія таксама бралі ўдзел у спаборніцтвах.
Кожны дзень парафіяды пачынаўся з ранішняй малітвы і святой Імшы.
Для ўдзельнікаў парафіяды кожны дзень быў асаблівым. Ва ўсіх мерапрыемствах моладзь прымала ўдзел з вялікім жаданнем і энтузіязмам, спявала, танчыла, паказвала тэатральныя прадстаўленні, дэманстравала свае спартыўныя дасягненні.
З задавальненнем сабраныя ўдзельнічалі і ў тэсціраванні на тэму “Святыя віцебскай зямлі”. 1-е месца ў тэсціраванні было аддадзена Дзіяне Сайкоўскай з Глыбокага, 2-е – Сяргею Грынкевічу з Варапаева, 3-е – Юліі Рубанік з Міёраў.
У спаборніцтве па футболе 1-е месца занялі ўдзельнікі з Варапаева, 2-е – з Навасёлак, 3-е – з Браслава.
Падчас дэманстрацыі візітнай карткі каманд-удзельнікаў парафіяды 1-е месца заняла каманда з Глыбокага, 2-е – з Лепеля, 3-е – з Навасёлак.
У конкурсе рэлігійнай песні 1-е месца занялі ўдзельнікі з Лепеля, 2-е месца – з Лынтупаў, 3-е – з Браслава. У спаборніцтве па валейболе 1-е месца занялі ўдзельнікі з Міёраў, 2-е – з Лынтупаў, 3-е – з Лепеля. У конкурсе малюнка 1-е месца занялі ўдзельнікі з Лепеля, 2-е – з Дунілавіч, 3-е месца – з Новалукомля.
1-е месца ў парафіядзе занялі ўдзельнікі з Варапаева.
Моладзь і дзеці ўдзячныя арганізатарам і апекунам парафіяды, а таксама ксяндзу Валерыю Орсіку за час, цудоўна праведзены разам.
Паводле catholicnews.by
(AG) Фота catholicnews.by
|