У Камаях прайшло свята падзякі за дары зямлі |
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
|
24.08.2015 09:49 |
Кожнае лета пасля ўборкі збожжа ў парафіі Св. Яна Хрысціцеля ў Камаях (Віцебская дыяцэзія) адбываецца свята падзякі за дары зямлі, якое ксёндз Яцэк Хутман зрабіў ужо традыцыйным. Звычайна яно праводзіцца ва ўспамін Найсвяцейшай Панны Марыі Чэнстахоўскай, каб гэтае свята было больш прыгожым і духоўна насычаным.
У гэтым годзе 23 жніўня дары падзякі падрыхтавалі жыхары вёскі Муляры. Яны грунтоўна падрыхтаваліся да свята, усёй вёскай сабраўшы дары, якія выраслі ў агародах, садах, кветніках, а таксама ў палях і лясах.
Былі прадстаўлены снапы збажыны, разнастайная садавіна, гародніна, ягады, лекавыя травы. Усё было аформлена з вялікім густам, фантазіяй і любоўю. Па меры паднашэння дароў настаўніца мулярскай школы Яніна Сінкевіч расказвала пра каштоўныя ўласцівасці кожнай расліны і зёлкі.
Не абмінулі і гісторыю вёскі, распавёўшы пра яе былую славу і жыхароў, якія яе праславілі, пра сучаснае і мінулае.
Юныя жыхары вёскі прачыталі вершы, у якіх выслаўлялі Бога.
Святар асвяціў усе гэтыя дары. Прысутныя разам прамовілі малітву падзякі. Іаланта Валуевіч
|
Фотарэпартаж |