Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Лучаі адзначылі свята ведаў (+фота)
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
28.08.2015 15:30
Лучайская парафія Святога Юды Тадэвуша, Апостала, 23 жніўня адсвяткавала апошні летні фэст з нагоды свята ведаў. Вернікі прыйшлі ў лучайскую святыню, каб памаліцца за вучняў, студэнтаў, настаўнікаў, выхавацеляў, а таксама каб у перадапошнюю нядзелю канікул атрымаць благаслаўленне на новы навучальны год.
 
Набажэнства пачалося адарацыяй Найсвяцейшага Сакрамэнту. Разважанні на тэму Эўхарыстыі былі выбраны невыпадкова, бо падчас ўрачыстасці да гэтага сакрамэнту ўпершыню прыступілі трое дзяцей з парафіі.
 
Лучайскія набажэнствы адрозніваюцца характэрнымі рысамі: падчас урачыстасцяў заўсёды падбіраюцца тэматычныя разважанні, якія дапамагаюць вернікам якасна падрыхтаваць свае сэрцы да святой Імшы. 
 
 
 
Навучэнец семінарыі Алег Зямчонак прачытаў словы з прамовы Папы Францішка: «Эўхарыстыя — гэта сам Езус, які цалкам дорыць нам сябе. Насычэнне Ім і прабыванне ў Ім праз Эўхарыстычную Камунію, калі робім гэта з верай, перамяняе наша жыццё ў дар Богу і братам».
 
Святая Імша пачалася ўрачыстай працэсіяй святара з міністрантамі і дзецьмі, якія прыступалі ў гэты дзень да Першай святой Камуніі. 
 
Дары, якія былі прынесены ў гэты дзень да алтара, былі вельмі разнастайнымі. Пачынаючы час збору ўраджаю, вернікі пажадалі падзякаваць Богу за сёлетнія дары прыроды. Сярод прынесеных дароў былі кветкі, снапы збожжа, плады новага ўраджаю, мёд, заплечнік і шмат іншага.
 
У працэсіі з дарамі ўдзельнічалі вернікі розных пакаленняў, ад першакамунійных дзяцей да людзей сталага ўзросту. Адраджэнне традыцыі дзякаваць Богу да ўсе дары, якія Ён дае, будзе ў парафіі пастаяннай практыкай.
 
Напрыканцы Імшы святар акрапіў святой вадой школьныя прылады і благаславіў асабіста кожнага вучня, студэнта, настаўніка, выхавацеля, якія знаходзіліся ў святыні. Прагучала пажаданне пробашча парафіі кс. Мікалая Ліпскага выкарыстоўваць веды з розумам, бо гэта і з'яўляецца сапраўднай мудрасцю. Алег Зямчонак, які праходзіў у Лучаі семінарысцкую практыку, напрыканцы Імшы падараваў верш, прысвечаны парафіі, «Я малюся за Лучай!». 
 
…Хай квітнее цудоўны наш край,
Гучаць песні, іграюць хай гуслі!
Дзякуй Богу за рай-Лучай,
Найпрыгажэйшы куток Беларусі!
 
Імша скончылася супольным выкананнем песні «Малюся за цябе, Беларусь!».
 
Падарункам да свята ведаў быў канцэрт выканаўцаў, якія сталі за некалькі год добрымі сябрамі Лучая: гурта «Recha» і акардэаніста Дзмітрыя Корсака. Малады артыст з Шаркаўшчыны Улад Сіманіс таксама падараваў слухачам некалькі песняў.
 
Сюрпрызам канцэртнай праграмы стаў верш-віншаванне да дня нараджэння ксяндза Мікалая Ліпскага. Аўтарка верша Кацярына Сосна прачытала яго са сцэны, падарыўшы разам са сваёй новай кнігай.
 
Насыціўшыся духоўна і культурна, вернікі атрымалі благаслаўленне ад пробашча на шчаслівае вяртанне дадому і былі запрошаны на наступныя мерапрыемствы, якія плануюцца восенню.
 
Алена Клімза-Колтан
Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Беларусь - Віцебская дыяцэзія

27.06 08:50Біскуп Алег Буткевіч памаліўся за ахвяраў Беразвецкай трагедыі
26.06 16:36У Віцебску прайшла міжнародная канферэнцыя на тэму духоўнай спадчыны Францішка Скарыны
26.06 14:17«Горад Скарыны вачыма мастакоў»: у Віцебску адкрылася выстаўка да 500-годдзя беларускай Бібліі
20.06 10:33Упершыню ў Будслаў ладзіцца пілігрымка для людзей з алкагольнай і наркатычнай залежнасцямі
14.06 12:49На Браслаўшчыне знайшоўся старадаўні абразок з малітвай на беларускай лацінцы
13.06 16:48«Мы танцавалі ў гэтым клубе на выпускным, а сёння тут касцёл»: у Віцебску асвяцілі касцёл св. Антонія
12.06 15:05Сведчанне веры: працэсія Божага Цела прайшла вуліцамі Віцебска
12.06 10:14У Віцебску абмеркавалі праблемы ўрачэбнай этыкі
05.06 17:35Брат Канстанцін Гушча МІС з Наваполацка атрымаў дыяканскае пасвячэнне
02.06 08:48Беларус Яўген Жукоўскі прыняў дыяканскае пасвячэнне ў супольнасці сальватарыянаў