У віцебскім касцёле адкрылася выстава мастака Мікалая Ткачова |
Беларусь - Віцебская дыяцэзія |
21.09.2015 18:04 |
Ініцыятарам выставы стаў айцец протапрэзбітэр Зміцер Грышан, пробашч віцебскай грэка-каталіцкай парафіі Уваскрасення Хрыстовага. У свой час святар быў запрошаны Клубам каталіцкай інтэлігенцыі пры катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага ў Віцебску на сустрэчу з удавой мастака. Убачыўшы карціны Мікалая Ткачова, айцец Зміцер вырашыў, што як мага большая колькасць людзей павінна азнаёміцца з творчасцю гэтага віцебскага мастака. На адкрыцці выставы айцец Міхал Ерамашкевіч ОР, які таксама з’яўляецца мастаком, крыху распавёў прысутным пра суадносіны мастацтва і духоўнасці. Святар адзначыў, што, хаця прадстаўленыя на выставе карціны Мікалая Ткачова не з’яўляюцца чыста культавымі, але яны добра адлюстроўваюць асабісты пошук мастака, які «сапраўды меў свае адносіны з Богам і імкнуўся гэта прадэманстраваць». Сваімі ўспамінамі пра мастака падзяліліся яго родныя і блізкія. Так, сястра мастака Кацярына Бабнаева распавяла кранальную гісторыю аб тым, што ў свой час хлопец прыносіў з лесу ваверчанят і даглядаў іх, а тыя потым бегалі за ім, нібы кацяняты.
Напрыканцы афіцыйнай часткі выставы прагучала малітва за спачылага паводле ўсходняй і заходняй хрысціянскіх традыцый. |
Фотарэпартаж |