Асвячэнне жывёл адбылося ва ўспамін св. Францішка ва Удзеле |
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
|
09.10.2015 12:13 |
Ва ўспамін святога Францішка Асізскага, 4 кастрычніка, у парафіі ва Удзеле прайшла парафіяльная ўрачыстасць. Падчас яе адбылося асвячэнне жывёл, якое, па словах пробашча парафіі айца Яраслава, праводзілася ў Віцебскай дыяцэзіі ўпершыню.
Вернікі пра гэты абрад амаль не ведаюць, таму на першы раз жывёл было мала. Святар здзейсніў асвячэнне каня.
Святы Францішак вызначаўся любоўю да ўсяго жывога і лічыў кожную жывую істоту Божым стварэннем. Гэта стала прычынай таго, што на Міжнародным кангрэсе прыхільнікаў руху ў абарону прыроды, які праходзіў у Італіі ў 1931 годзе, было вырашана адзначаць Сусветны дзень абароны жывёл менавіта 4 кастрычніка, у дзень смерці святога.
Айцы францішкане Яраслаў, Вальдэмар і Ян працуюць ва Удзеле ужо шмат гадоў. Дзякуючы іх працы і ахвяраванням вернікаў удалося адрадзіць касцёл, які доўгі час стаяў закінуты, упрыгожыць прыкасцёльную тэрыторыю. Каля святыні стаіць помнік ненароджаным дзецям, дзейнічае ўнікальная батлейка, тут захоўваюцца ўнікальныя старадрукі.
У гэтым годзе францішкане вырашылі адрадзіць у Беларусі абрад асвячэння жывёл. Гэты абрад праводзіцца ўжо ў многіх краінах свету, у тым ліку ў суседняй Польшчы.
Паводле catholicnews.by (AG) Фота catholicnews.by
|