У віцебскай парафіі Езуса Міласэрнага была арганізавана анімацыя святога Ружанца |
Беларусь - Віцебская дыяцэзія |
02.11.2015 13:12 |
У кастрычніку ў віцебскай парафіі Езуса Міласэрнага па ініцыятыве сясцёр служабнічак была арганізавана анімацыя святога Ружанца. Кожную сераду перад вячэрняй святой Імшой малітву Ружанца праводзілі дзеці. Тэатралізаванае прадстаўленне Ружанца было незвычайным і прывабным. Дзеці вельмі стараліся, іх настаўнікі с. Ёнаша, с. Люцына і с. Крысціяна былі задаволены сваімі вучнямі. Радаваліся за дзяцей іх родныя і іншыя вернікі, якія прымалі ўдзел у малітве. 25 кастрычніка пасля Імшы з удзелам дзяцей у касцёльнай кавярні быў арганізаваны конкурс на лепшае веданне Ружанца. Самыя маленькія дзеці размалёўвалі карцінкі-размалёўкі на тэму Ружанца, а старэйшыя адказвалі на пытанні анкеты. Родныя канкурсантаў дапамагалі ім.
Біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, які завітаў у кавярню, пацікавіўся справамі канкурсантаў і пажадаў ім поспехаў.
Пасля Імшы дзеці са сваімі роднымі скiраваліся ў касцёльную кавярню, дзе іх чакалі пачастункі. |
Фотарэпартаж |