Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Святыня ў Плюсах адзначыла 100-гадовы юбілей
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
17.11.2015 12:00

15 лістапада касцёл Найсвяцейшай Тройцы ў Плюсах (Віцебская дыяцэзія) адзначыў 100-гадовы юбілей. Невялікая вёска Плюсы, якая знаходзіцца на мяжы з Латвійскай Рэспублікай, у гэты дзень была напоўнена людзьмі.

На ўрачыстасці, якую ўзначаліў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, сабралося шмат вернікаў не толькі з мясцовай парафіі, але і з Браслава, Слабодкі, шмат гасцей з суседняй Латвіі і іншых маленькіх вёсак і хутароў. Таксама прысутнічалі святары з суседніх парафій.

Касцёл у Плюсах мае багатую і трагічную гісторыю, нягледзячы на тое, што па астранамічных мерках сто гадоў – невялікі кавалак часу, зазначыў біскуп Алег Буткевіч. Святыня перажыла як росквіт, так і заняпад падчас вайны, знявагу і знішчэнне, рамонт і аднаўленне.

Парафіяне ўзгадалі не толькі пра гісторыю касцёла, але і пра святароў, якія, працуючы там, не пабаяліся выпрабаванняў і да апошніх хвілін жыцця былі адданыя Богу і пакліканню. Біскуп Алег Буткевіч падкрэсліў, што, хоць яны і не далучаны афіцыйна да ліку святых, павінны быць для людзей прыкладам.
 
У гаміліі іерарх звярнў увагу, што святыня не павінна быць толькі месцам, дзе хрысціяне спаўняюць свае абавязкі: іх сюды павінен прыводзіць Дух Святы, святыня павінна жыць.

Падчас урачыстасці 15 маладых людзей атрымалі сакрамэнт канфірмацыі.

Імша завяршылася словамі падзякі парафіян і ксяндза Казіміра Акушкі, які з 2002 года з’яўляецца пробашчам парафіі, спевам гімна «Магутны Божа» і пастырскім благаслаўленнем.

Падчас Другой сусветнай вайны непадалёк ад Плюсаў праходзіла лінія фронту, і адна з вежаў касцёла вельмі пацярпела. Пасля вайны ўлады не захацелі вяртаць касцёл вернікам і арганізавалі ў ім школу, а потым краму. Святыню вярнулі католікам у 1989 годзе, на іх жа сродкі яна ў 1990-я гг. была адрамантавана.

У парафіі ў Плюсах на пачатку XX ст. служылі кс. Малахоўскі, кс. Казімір Сяндоўскі, кс. Пётр Вацякунас (пахаваны на мясцовых могілках), кс. Ігнат Мантвіла, кс. Станіслаў Мажэйка, кс. Ян Жук, кс. Казімір Радзішэўскі і кс. Францішак Більша, арыштаваны камуністычнымі ўладамі.


Паводле waladarka.by
Фота Алены Шаліма

(AG)

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Беларусь - Віцебская дыяцэзія

27.06 08:50Біскуп Алег Буткевіч памаліўся за ахвяраў Беразвецкай трагедыі
26.06 16:36У Віцебску прайшла міжнародная канферэнцыя на тэму духоўнай спадчыны Францішка Скарыны
26.06 14:17«Горад Скарыны вачыма мастакоў»: у Віцебску адкрылася выстаўка да 500-годдзя беларускай Бібліі
20.06 10:33Упершыню ў Будслаў ладзіцца пілігрымка для людзей з алкагольнай і наркатычнай залежнасцямі
14.06 12:49На Браслаўшчыне знайшоўся старадаўні абразок з малітвай на беларускай лацінцы
13.06 16:48«Мы танцавалі ў гэтым клубе на выпускным, а сёння тут касцёл»: у Віцебску асвяцілі касцёл св. Антонія
12.06 15:05Сведчанне веры: працэсія Божага Цела прайшла вуліцамі Віцебска
12.06 10:14У Віцебску абмеркавалі праблемы ўрачэбнай этыкі
05.06 17:35Брат Канстанцін Гушча МІС з Наваполацка атрымаў дыяканскае пасвячэнне
02.06 08:48Беларус Яўген Жукоўскі прыняў дыяканскае пасвячэнне ў супольнасці сальватарыянаў