Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
«Анёлы» і «Рыбы» зладзілі «Андрэйкі» ў Глыбокім
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
30.11.2015 12:03

«Андрэйкі» — вясёлая забава перад Адвэнтам. Гэты час заўсёды вельмі любімы дзецьмі і моладдзю. У глыбоцкай парафіі такія «запусты» сталі традыцыяй. Але тое, што адбылося ў парафіі ў Глыбокім 28 лістапада, удзельнікі, магчыма, запомняць на доўгі час.

У апошнюю суботу перад Адвэнтам у парафіі сабралася разам са сваімі святарамі і законнымі сёстрамі моладзь з Паставаў, Браслава, Мёраў, Чарневічаў, Канстанцінава, Удзела, Празарокаў і самі глыбачане. Для такога незвычайнага мерапрыемства гасцінна адчыніў свае дзверы гарадскі Дом культуры, які змясціў больш за 130 прысутных.

На самым пачатку арганізатар, пробашч парафіі Святой Тройцы ў Глыбокім кс. Мікалай Ціхановіч распавёў «Каталіцкаму Весніку»: «Інвестыцыя ў моладзь — гэта адзін з прыярытэтаў сучаснага Касцёла, таму што моладзь — гэта будучыня Касцёла і нашай краіны. Я хацеў бы, каб праз гэтую музычна-евангелізацыйную вечарыну мы паказалі ўсім, што Касцёл жывы, з рознымі пакаленнямі, дзе кожны мае сваё месца ў ім. Маладыя людзі – гэта павеў свежага духу, які вельмі патрэбны сучаснаму Касцёлу».

У дзвярах вялікай залы гасцей віталі анёлы. Калі ж усе сабраліся, пачалася вечарына: гульні і забавы, спевы і танцы.

«Каталіцкаму Весніку» пра сваю дзейнасць распавяла «анёл» Анастасія: «Мы, моладзь "Аазіса", прыехалі з Мінска, каб разам правесці час з моладдзю Віцебскай дыяцэзіі. У нас ёсць свая каманда, якая дзеліцца з іншымі маладымі людзьмі верай, Хрыстом. Мы хочам несці жывога Хрыста іншай моладзі і разам творча развівацца, таму што хрысціянства – гэта не сумная рэлігія, гэта рэлігія маладых».

Пасля творча-актыўнай часткі моладзь запрасілі падсілкавацца, а пасля ўсе накіраваліся ў канцэртную залу, дзе іх чакаў канцэрт евангелізацыйнага праекта «Рыбы».


Са сцэны да прысутных звярнуўся кс. Мікалай Ціхановіч: «Касцёл у Беларусі малады. Моладзь — вы жывы Касцёл. Вельмі важна, каб у вашых сэрцах адрадзілася любоў да Касцёла. Рэлігія і малітва – гэта не толькі справа бабулек, а сапраўды справа маладых людзей, каб вы змянілі будучыню і змаглі прынесці добры плён».

Хлопцы і дзяўчаты не маглі сядзець на месцах. Устаўшы і ўзняўшы рукі, яны спевам і танцам праслаўлялі Хрыста. Евангелізацыя праз спеў і музыку вельмі важная для сучаснай моладзі, а «хто спявае, той двойчы моліцца» — казаў калісьці св. Аўгустын.

Моладзь дзялілася сваімі ўражаннямі ад мерапрыемства.


Таццяна Працук з Глыбокага: «Цікава і незвычайна прайшлі "Андрэйкі" ў глыбоцкай парафіі. Дзе яшчэ можна было сустрэць столькі анёлаў адначасова? Дзе можна было б паўдзельнічаць у вясёлых конкурсах і патанчыць? А атрымаць асалоду ад выдатнай музыкі, якой праслаўлялі Хрыста, у выкананні гурта “Рыбы”? Ды і дзе яшчэ ў гэты дзень можна было сустрэць столькі пазітыўных і радасных людзей? Вось менавіта на "Андрэйках" у Глыбокім!»

Ян Бука з Браслава: «Такія сустрэчы, як "Андрэйкі" ў Глыбокім, для мяне з’яўляюцца вельмі важнымі. Дзякуючы ім, у мяне з’яўляюцца новыя сябры ў розных мясцінах. Сустракаюся з былымі сябрамі і, што самае галоўнае, набліжаюся на адзін крок да Бога! Усе забавы падрыхтавалі для нас хлопцы і дзяўчаты з «Аазіса» і глыбоцкая парафія, а наблізіцца да Хрыста праз спеў нам дапамог музычны гурт “Рыбы”, за што ім вялікі дзякуй!»

Пасля канцэрту ўдзельнікаў «запустаў» чакала дыскатэка, падчас якой парафіяльная моладзь з Мёраў зладзіла танцавальны флэш-моб.


Марына Сінкевіч, Сatholicnews.by (АлГ)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Беларусь - Віцебская дыяцэзія

27.06 08:50Біскуп Алег Буткевіч памаліўся за ахвяраў Беразвецкай трагедыі
26.06 16:36У Віцебску прайшла міжнародная канферэнцыя на тэму духоўнай спадчыны Францішка Скарыны
26.06 14:17«Горад Скарыны вачыма мастакоў»: у Віцебску адкрылася выстаўка да 500-годдзя беларускай Бібліі
20.06 10:33Упершыню ў Будслаў ладзіцца пілігрымка для людзей з алкагольнай і наркатычнай залежнасцямі
14.06 12:49На Браслаўшчыне знайшоўся старадаўні абразок з малітвай на беларускай лацінцы
13.06 16:48«Мы танцавалі ў гэтым клубе на выпускным, а сёння тут касцёл»: у Віцебску асвяцілі касцёл св. Антонія
12.06 15:05Сведчанне веры: працэсія Божага Цела прайшла вуліцамі Віцебска
12.06 10:14У Віцебску абмеркавалі праблемы ўрачэбнай этыкі
05.06 17:35Брат Канстанцін Гушча МІС з Наваполацка атрымаў дыяканскае пасвячэнне
02.06 08:48Беларус Яўген Жукоўскі прыняў дыяканскае пасвячэнне ў супольнасці сальватарыянаў