Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Біскуп Алег Буткевіч у Папяльцовую сераду: «Кожнае абмежаванне чалавека пазітыўна ўплывае на яго духоўны стан» (+фота)
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
11.02.2016 14:11

«Навяртайцеся і верце ў Евангелле». Прамаўляючы гэтыя словы, біскуп Віцебскі Алег Буткевіч здзейсніў абрад пасыпання галоў вернікаў попелам падчас святой Імшы 10 лютага, у Папяльцовую сераду, якая распачала перыяд Вялікага посту.

У гэты дзень віцебскі ардынарый зранку і ўвечары цэлебраваў святую Імшу ў катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага ў Віцебску.

У гаміліі падчас вечаровай Імшы іерарх нагадаў, што Вялікі пост —  гэта «важны перыяд у духоўным жыцці кожнага хрысціяніна», час, калі «чалавек у іншых умовах павінен паглядзець на сваё жыццё і свае адносіны з іншым чалавекам», «час, каб пераадолець нашыя дрэнныя схільнасці і зняволенасці», але і «час, які пакліканы абмежаваць чалавека ў пэўных рэчах».

Важнасць пастановы

Біскуп адзначыў, што ў час Вялікага посту вернікі асаблівым чынам павінны практыкаваць малітву, пост і міласціну. Кажучы аб малітве ў гэты перыяд, іерарх адзначыў, што перадусім «вельмі важна знайсці на гэта час», каб гэты перыяд стаў дадатковай матывацыяй для малітвы і ўдзелу ў Эўхарыстыі.

Разважаючы на тэму посту, іерарх нагадаў, што вельмі важна пазбягаць крайнасцяў. «Не з’яўляецца постам толькі абмежаванне сябе ў пэўных стравах, - адзначыў біскуп. - Які сэнс нечага не есці, а ў выніку быць злосным на іншых людзей?»
Біскуп дадаў, што змаганне ў час посту моцна фармуе чалавека, «выпрацоўвае сталасць». Чалавек увесь час змагаецца са спакусамі, з тым, што вядзе яго да граху, а калі няма выпрацаванай здольнасці да змагання, тады вельмі цяжка супрацьстаяць.

«Кожнае абмежаванне чалавека вельмі пазітыўна ўплывае на яго духоўны стан. У час Вялікага посту чалавек асаблівым чынам задумваецца над сэнсам свайго існавання. Калі я ў нечым сабе адмаўляю — я павінен мець моцную матывацыю, чаму я гэта раблю», — звярнуў увагу іерарх.

Радасць, якую нішто не заменіць


Кажучы аб практыцы пастановаў на час Вялікага посту, віцебскі ардынарый нагадаў, што вельмі важна датрываць у пастанове да канца, а таму яна павінна быць магчымай для рэалізацыі.

Звяртаючыся да знаку пасыпання галоваў попелам ў Папяльцовую сераду, іерарх адзначыў, што гэта знак часовасці жыцця, бо «прывязанасць да матэрыяльнага вядзе да загубы духоўнага свету».

Напрыканцы іерарх пажадаў, каб перыяд Вялікага посту стаў «благаслаўлёным» часам, каб «перамога, якую можам атрымаць у змаганні з дрэннымі схільнасцямі, стала прычынай той сапраўднай радасці, якую ўрэшце павінен нам прынесці Езус Хрыстус як першы пераможца над усялякім злом».

«Радасць, якую мы адчуем, будзе сапраўднай, і гэта будзе тая радасць, якой ніхто не зможа пазбавіць чалавека», — заключыў біскуп.

Кацярына Лаўрыненка
фота Анатоля Бандарчука

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Беларусь - Віцебская дыяцэзія

27.06 08:50Біскуп Алег Буткевіч памаліўся за ахвяраў Беразвецкай трагедыі
26.06 16:36У Віцебску прайшла міжнародная канферэнцыя на тэму духоўнай спадчыны Францішка Скарыны
26.06 14:17«Горад Скарыны вачыма мастакоў»: у Віцебску адкрылася выстаўка да 500-годдзя беларускай Бібліі
20.06 10:33Упершыню ў Будслаў ладзіцца пілігрымка для людзей з алкагольнай і наркатычнай залежнасцямі
14.06 12:49На Браслаўшчыне знайшоўся старадаўні абразок з малітвай на беларускай лацінцы
13.06 16:48«Мы танцавалі ў гэтым клубе на выпускным, а сёння тут касцёл»: у Віцебску асвяцілі касцёл св. Антонія
12.06 15:05Сведчанне веры: працэсія Божага Цела прайшла вуліцамі Віцебска
12.06 10:14У Віцебску абмеркавалі праблемы ўрачэбнай этыкі
05.06 17:35Брат Канстанцін Гушча МІС з Наваполацка атрымаў дыяканскае пасвячэнне
02.06 08:48Беларус Яўген Жукоўскі прыняў дыяканскае пасвячэнне ў супольнасці сальватарыянаў