Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Дні засяроджанасці для дзяўчат прайшлі ў Браславе
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
09.03.2016 11:21

З 6 па 8 сакавіка ў кляштары сясцёр эўхарыстак у Браславе прайшлі дні засяроджанасці для дзяўчат. Удзельніцы прыехалі з Жодзіна, Барысава, Мінска, Мёраў, Слабодкі, удзельнічалі таксама і браслаўчанкі. Тэмай сталіся нашыя пытанні да Бога і Божыя пытанні да нас.

Адбылася адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, калі можна было размаўляць з Богам на турбуючыя пытанні і проста быць у Яго прысутнасці. Кульмінацыйным пунктам гэтых дзён стала супольная Эўхарыстыя, якую цэлебраваў а. Уладзімір Шыдлоўскі SDS. Да гэтага часу адказныя за падрыхтоўку літургіі рыхтавалі малітву верных і дары, дзе была адзначана роля жанчына ў свеце, а таксама нашыя жыццёвыя пытанні.

Падчас канферэнцыі засяродзілі ўвагу над пытаннямі, якія знаходзілі ў Святым Пісанні: «Дзе ты?» (Быц 3, 9), «Што ты бачыш?» (Ер 4, 9), «Дзе брат твой?» (Быц 4, 9) Таксама дапамогай у разважаннях стала кніга Ёва.

Позна ўвечары дзяўчаты сабраліся, каб праз сімвалічнае сімвалічнае значэнне розных рэчаў і выяваў разважаць аб яўнай праўдзе пра саміх сябе і аб адносінах чалавека з Богам. Вельмі карысным стаў час працы ў маленькіх групах, у якіх можна было падзяліцца сваімі пачуццямі, перажываннямі і думкамі, ведаючы, што цябе стараюцца зразумець і прыняць.

Быў час і цішыні, калі пасля Вяночка да Божай Міласэрнасці трэба было захоўваць маўчанне і размаўляць толькі з Богам. Гэта было не складана, таму што Браслаў мае цудоўную прыроду, дзе можна захапляцца мастацтвам самога Бога без слоў.

Патрэбай многіх сэрцаў стала дзяленне супакоем, верай і радасцю з іншымі, таму дзяўчаты ў апошні дзень накіраваліся ў санаторый да падлеткаў, дзе прадставілі падрыхтаваны флэшмоб, а таксама вучылі дзяцей танчыць. Супольная гульня была момантам сяброўскай сустрэчы, а ў канцы дзяўчаты падаравалі «ліст на сумны дзень», які пісалі і ўпрыгожвалі для дзяцей напярэдадні.

Прыемна здзівілі сваім нечаканым віншаваннем браслаўскія хлопцы. Знак увагі і маленькія падаруначкі, зробленыя для кожнай дзяўчыны ўласнаручна, сталі прыемнай кропкай у перажываннях гэтых дзён.

Арганізатары рэкалекцый спадзяюцца, што гэты час прынясе плён для штодзённага жыцця кожнай з удзельніц, а за дні, якія былі напоўнены радасцю і супакоем, сяброўскай атмасферай і шчырасцю, складаюць падзяку міласэрнаму Богу.

С. Таццяна Гмыза SJE, фота Вікторыі Мітрафанавай (АлГ)

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Беларусь - Віцебская дыяцэзія

27.06 08:50Біскуп Алег Буткевіч памаліўся за ахвяраў Беразвецкай трагедыі
26.06 16:36У Віцебску прайшла міжнародная канферэнцыя на тэму духоўнай спадчыны Францішка Скарыны
26.06 14:17«Горад Скарыны вачыма мастакоў»: у Віцебску адкрылася выстаўка да 500-годдзя беларускай Бібліі
20.06 10:33Упершыню ў Будслаў ладзіцца пілігрымка для людзей з алкагольнай і наркатычнай залежнасцямі
14.06 12:49На Браслаўшчыне знайшоўся старадаўні абразок з малітвай на беларускай лацінцы
13.06 16:48«Мы танцавалі ў гэтым клубе на выпускным, а сёння тут касцёл»: у Віцебску асвяцілі касцёл св. Антонія
12.06 15:05Сведчанне веры: працэсія Божага Цела прайшла вуліцамі Віцебска
12.06 10:14У Віцебску абмеркавалі праблемы ўрачэбнай этыкі
05.06 17:35Брат Канстанцін Гушча МІС з Наваполацка атрымаў дыяканскае пасвячэнне
02.06 08:48Беларус Яўген Жукоўскі прыняў дыяканскае пасвячэнне ў супольнасці сальватарыянаў