«Няхай Езус сапраўды стане нашым Валадаром»: урачыстасці Пальмовай нядзелі ў віцебскай катэдры |
Беларусь - Віцебская дыяцэзія |
21.03.2016 12:59 |
20 сакавіка, у Пальмовую нядзелю, якая распачынае Вялікі тыдзень, святую Імшу ў катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага ў Віцебску ўзначаліў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч. Па традыцыі ў гэты дзень вернікі прынеслі у касцёл аздобленыя галінкі вярбы, якія сімвалізуюць ўваскрашэнне і несмяротнасць душы. Галінкі ўпрыгожваюць напярэдадні, часта ўсёй сям’ёй, а найбольш радасці гэты занятак прыносіць дзецям.
Аб гэтым нагадаў у гаміліі біскуп Алег Буткевіч, разам з тым падкрэсліўшы, што такая перамена ў паводзінах «датычылася не толькі габрэяў, якія расчараваліся ў Месіі, чакаўшы Яго як Збаўцу», «Збаўцу толькі палітычнага, таго, хто меў здольнасць накарміць іх, прынесці дабрабыт тут і сёння». Яны, па словах біскупа, не зразумелі той праўды і ідэі, з якой Езус прыйшоў у гэты свет, а не зразумеўшы, расчараваліся і пажадалі адпомсціць за неспаўненне сваіх жаданняў і мараў. Іерарх адзначыў, што гэта навука і «для нас з вамі, бо мы часта паўтараем гэтую гісторыю ў нашых сэрцах у хвіліну расчаравання ў іншым чалавеку, у той ці іншай сітуацыі». Біскуп дадаў, што жаданне адпомсціць — праяўленне ганарыстасці чалавека, яго пыхі, нязгоды прыняць праўду.
Напрыканцы гаміліі іерарх пажадаў: «Таму няхай сёння наш удзел у перамозе Божага жыцця над грахом і смерцю прынясе нам надзею і дасць той доўгачаканы і так патрэбны нам супакой у нашыя сэрцы. І каб мы з гэтым Божым супакоем заўсёды былі пераможцамі ў нашым штодзенным жыцці над тым, што нясе нам зло і непаразуменне. Няхай Езус, якога мы сёння вітаем з пальмовымі галінкамі ў руках, сапраўды стане нашым Валадаром».
Кацярына Лаўрыненка |
Фотарэпартаж |