| У Друі на святых Імшах іграе дзіцячы ансамбль класічнай музыкі |
| Беларусь - Віцебская дыяцэзія |
| 19.05.2016 11:58 |
|
Гэта стала часткова магчымым дзякуючы Пасольству Польшчы ў Мінску, супрацоўнікі якога прывезлі і падарылі дзецям скрыпкі. Большасць удзельнікаў ансамбля - выхаванцы мясцовага дзіцячага дома.
Унікальнасць ансабля ў тым, што юныя музыкі рэгулярна ўключаюцца ў нядзельную літургію, разам з арганам суправаджаюць касцёльны спеў вернікаў.
Перад парафіяльнай урачыстасцю Найсвяцейшай Тройцы ансабль прыехалі паслухаць паслы і госці з Польшчы, а таксама прадстаўнікі раённай улады. Госці Друі засталіся задаволенымі з вынікаў аднаго года навучання дзяцей, насалодзіліся класічнай музыкай маленькіх артыстаў, якая гучыць і ў сценах святыні.
Кс. Сяргей Сурыновіч (АлГ) |


З восені мінулага года ў Друі з’явіўся ансамбль, у склад якога ўвайшлі наймалодшыя жыхары мястэчка. Дзеці, якія вучацца ў першым і другім класах мясцовай сярэдняй школы, пад кіраўніцтвам педагога Валянціны Казакевіч, пачалі займацца музыкай на класічных інструментах: скрыпках, гітарах і кантрабасе. 

для друку