Парафія Беззаганнага Сэрца Марыі ў Оршы прымала ў гасцях байкераў з Польшчы |
Беларусь - Віцебская дыяцэзія |
26.06.2016 14:12 |
У парафіі Беззаганнага Сэрца Марыі ў Оршы стала традыцыяй сустракаць байкераў з Польшчы. Кожны год сюды прыязджаюць байкеры таварыства Рэйду Усход-Захад, а кожны другі год — таварыства Міжнародны Катыньскі Рэйд. 23 чэрвеня байкеры таварыства Рэйду Усход-Захад вярталіся з Масквы і наведвалі месцы, звязаныя з жыццём польскіх дзеячаў культуры. У аршанскай парафіі называюць вельмі прыемным тое, што байкеры не толькі ўносяць уклад у веру людзей, асабліва на ўсходніх межах нашай краіны, праз свае пілігрымкі, але і канкрэтнымі справамі дапамагаюць іншым людзям, парафіям. (AG)
|