Другі мастацкі пленэр «Пачаткі» стартаваў у касцёле Найсвяцейшай Тройцы ў Друі |
Беларусь - Віцебская дыяцэзія |
18.07.2016 16:05 |
17 ліпеня ў касцёле Найсвяцейшай Тройцы ў Друі стартаваў другі мастацкі пленэр «Пачаткі». Пленэр урачыста адкрыў Апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек. Асноўная мэта пленэру — спроба дыялогу паміж мастацтвам і рэлігіяй. Архімандрыт Сяргей Гаек звярнуў асаблівую ўвагу на глыбіню і сэнс паняцця «культура», раскрыццё культуры ў мастацтве і месца Міласэрнага Бога, які з’яўляецца асноўнай крыніцай натхнення і таленту чалавека. У гэтым годзе ў імпрэзе ўдзельнічаюць 30 прафесійных мастакоў, якія прыбылі ў мястэчка з усёй Беларусі. Адметна, што разам з мэтрамі беларускага мастацтва і выкладчыкамі жывапісу ў пленэры прымаюць удзел таксама навучэнцы Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Адкрыццё імпрэзы было дапоўнена духоўнымі спевамі і жывой класічнай музыкай. Першы мастацкі пленэр «Пачаткі» праходзіў у друйскім касцёле 6-12 ліпеня 2015 г. Яўген Бераза, (AG) Фота Юрыя Лабашова |
Фотарэпартаж |