Рэкалекцыйны курс «Тобій і Сара» прайшоў ва Уздзе |
Беларусь - Віцебская дыяцэзія |
04.08.2016 11:41 |
У парафіі Узвышэння Святога Крыжа ва Уздзе адбыўся рэкалецыйны курс «Тобій і Сара», які арганізавалі айцы місіянеры Святой Сям’і. У рэкалекцыях, якія прайшлі 29-30 ліпеня, прынялі ўдзел 11 сужэнскіх пар з розных куткоў Беларусі. Час рэкалекцый быў вельмі насычаным: знаёмства з сем’ямі, цікавыя тэмы і заданні, танцы, спевы, сведчанні сем’яў і святая Імша. Падчас Імшы адбывалася аднаўленне сужэснкіх абяцанняў: жанчыны былі ў прыбраных сукенках, а мужчыны ў кашулях з чырвонымі гладыёлусамі ў руках. Уражваючым для ўдзельнікаў было сведчанне госці з Польшчы пані Ганны, а таксама малітва да Духа Святога, якую над кожнай сям’ёй праводзілі святары разам са свецкімі асобамі.
(AG)
|