Рэкалекцыі для святароў прайшлі ў Браславе: Разрыў сувязі паміж прычынай і наступствам — прыкмета нашага часу |
Беларусь - Віцебская дыяцэзія |
29.08.2016 11:35 |
«Мы сёння жывём у свеце, дзе прырода становіцца ўсё больш незразумелай і чужой для людзей. Ужо вырасла цэлае пакаленне дзяцей, якія п'юць малако з пакетаў і не ведаюць, адкуль яно паходзіць на самой справе. Гэтыя дзеці, стаўшы дарослымі, рызыкуюць стаць пакаленнем, якое не ўмее супастаўляць прычыну і наступства, пакаленнем, якое не ўмее задаваць пытанні аб Першапрычыне ўсяго, пакаленнем, якім лёгка маніпуляваць», — гэтымі словамі пачаў рэкалекцыі для святароў Віцебскай дыяцэзіі, якія прайшлі ў Браславе 22-24 жніўня, дон Франчэско Джардано. Дон Франчэско Джардано, святар, доктар дагматычнай тэалогіі і выкладчык універсітэта Ангелікум у Рыме, з’яўляецца таксама кіраўніком рымскага офіса найбуйнейшай у свеце арганізацыі ў абарону жыцця і сям'і Human Life International. Таму многія тэмы, якія ўздымаліся ў рамках духоўных практыкаванняў у Браславе і падчас перапынкаў на каву, тычыліся абароны жыцця і сям'і. Пра небяспеку аддзялення сужэнства ад дзетанараджэння казалі яшчэ айцы Касцела, нагадваючы, што адной з задач людзей з’яўляецца запаўненне на небе месцаў паўшых анёлаў. Менавіта таму цяпер асноўная атака д'ябла скіравана на сям'ю, калыску новага жыцця, і важна быць верным вучэнню Касцёла аб сужэнстве і сям'і, якому вялікую ўвагу ў сваёй тэалогіі прысвяціў св. Ян Павел II. |
Фотарэпартаж |