«Caritas» Віцебскай дыяцэзіі арганізаваў адпачынак для асобаў з абмежаванымі магчымасцямі |
Беларусь - Віцебская дыяцэзія |
01.09.2016 15:36 |
31 жніўня дабрачыннае каталіцкае таварыства «Caritas» Віцебскай дыяцэзіі сумесна з Тэрытарыяльным цэнтрам сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Лепельскага раёна арганізавалі для моладзі з абмежаванымі магчымасцямі з Віцебска і Лепеля супольны адпачынак. Удзельнікі разам з валанцёрамі весела развітваліся з летам — нездарма выезд на прыроду быў запланаваны на апошні летні дзень.
Адпачынак быў арганізаваны ў в. Заслонава Лепельскага раёна, на старой верталётнай базе, дзе цяпер дзейнічае пейнтбольны клуб Joker.pro. Усе прысутныя маглі пастраляць у пейнтбольным ціры, пагуляць у лазертаг, патанчыць, з’есці каўбаскі, смажаныя на вогнішчы, прагуляцца па лесе і, канешне, пазнаёміцца. Маладых людзей наведаў таксама біскуп Віцебскі Алег Буткевіч. Іерарх паразмаўляў з арганізатарамі і ўдзельнікамі сустрэчы і ўдзяліў сваё пастырскае благаслаўленне.
Яўгенія Ізотава (VGr) |
Фотарэпартаж |