Віцебская дыяцэзія далучылася да Апостальства дапамогі душам чыстцовым |
Беларусь - Віцебская дыяцэзія |
28.09.2016 12:34 |
Падчас пастырскай сустрэчы для духавенства і кансэкраваных асобаў, якая адбылася 27 верасня ў Мёрах, стала вядома, што ў Віцебскай дыяцэзіі распачынае дзейнасць рух Апостальства дапамогі душам чыстцовым (АДДЧ). АДДЧ — форма апостальства Кангрэгацыі сясцёр памочніцаў душам чыстцовым, якую заснаваў бл. Ганарат Казьмінскі і маці Ванда Алендская ў 1889 годзе ў Закрочыме (Польшча). Апостальства ўзнікла як адказ на шматлікія просьбы, якія скіроўвалі да сясцёр Кангрэгацыі свецкія людзі. Абавязкі сяброў АДДЧ:
Адказным за дзейнасць і развіццё АДДЧ у Віцебскай дыяцэзіі прызначаны а. Лукаш Красінскі SDS. З далучэннем Віцебскай дыяцэзіі да АДДЧ справа Апостальства распаўсюдзілася па ўсёй Беларусі. Больш падрабязна пра дзейнасць Апостальства, а таксама кантакты з адказнымі ў кожнай дыяцэзіі — на сайце руху: apostalstva.by. |