Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Удзельніца курса «Эстэра» ў Оршы: «Я хацела замуж, а цяпер хачу быць жонкай»
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
03.11.2016 12:53

І стварыў Бог чалавека паводле свайго вобразу, паводле Божага вобразу стварыў яго, стварыў мужчыну і жанчыну (Быц 1, 27).

Часам мы жывем і не задумваемся пра тое, якімі нас задумаў Бог. Сучасны свет і яго погляды перашкаджаюць нам убачыць і зразумець сапраўдную каштоўнасць жанчыны або мужчыны. На працягу гісторыі чалавецтва існавалі розныя погляды і адносіны да асобы жанчыны, часам паміж крайнасцямі: ад адсутнасці ўсялякай пашаны — да фемінізму.

Падчас рэкалекцыйнага курса «Эстэра», які праходзіў у Оршы 28-30 кастрычніка, жанчыны мелі магчымасць пазнаць сваё пакліканне як дачкі Божай. Рэкалекцыі на тэму «Быць жаданай» былі накіраваны на тое, каб паказаць, якою Бог стварыў жанчыну.


Удзельніцы маглі пачуць адказы на важныя пытанні: чаму Пан стварыў Адама, а пазней і Еву; чаму менавіта такім чынам — з рабра Адама; якою Стварыцель задумаў жанчыну; чаму жанчыны паводзяць сябе так ці інакш; чым тлумачыцца зменлівасць паводзін і эмоцый жанчын; як жыць згодна са словам Божым і жаночай зменлівасцю і эмацыйнасцю?

Жанчыны мелі магчымасць глыбей спазнаць сваю прыроду, даведацца, чым з’яўляецца чысціня душы і цела. Важным момантам, на які ўказвалася падчас курса, было тое, што ў першую чаргу жанчыны з’яўляюцца вучаніцамі Хрыста, і гэта іх першае пакліканне.


Найбольш уразіла прысутных жанчын лекцыя пра праведную жонку. На жаль, у пераважнай большасці сёння дзяўчаты выхоўваюцца такімі поглядамі і прыкладамі, якія часта супярэчаць таму, да чаго іх кліча Пан Бог. Быць свайму мужу вернай памочніцай, якая выслухае і суцешыць, падтрымае і даверыцца, нават калі мужчына памыляецца.

Рэкалекцыі былі накіраваны на тое, каб удзельніцы маглі прыняць сябе як жанчыну, якая мае годнасць не проста як чалавек, але як жанчына, убачыць і прыняць усю прыгажосць і непаўторнасць, якую ў іх стварыў Бог.


Адным з важных пунктаў рэкалекцый было разважанне над Божым словам. Разважалі над прыкладам паслухмянасці і даверу Панны Марыі Божаму слову і Юзафу, над тым, як Марыя, сапраўдная жонка, не бунтуе і ў цішыні давяраецца дзеянням Юзафа, не супярэчыць ні Богу, ні мужу, не задае пытанняў, але захоўвае ўсё ў сэрцы.


На заканчэнне рэкалекцый жанчыны дзяліліся сваімі перажываннямі і ўражаннямі. «Я хацела замуж, а цяпер хачу быць жонкай», — такія словы можна было пачуць ад дзяўчат, якія перагледзелі сваё стаўленне да месца, значэння і ролі жонкі. «Адчувала годнасць проста як чалавек, а цяпер разумею, што маю годнасць жанчыны», — падзялілася адна з удзельніц.

Шмат важнага жанчыны стараліся «захаваць у сваім сэрцы» з гэтага курса, каб разважаць над гэтым і сталець у сваім жаночым пакліканні.

Анастасія Дубовік, (VGr)
Фота Валянціны Аўсяннікавай

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Беларусь - Віцебская дыяцэзія

27.06 08:50Біскуп Алег Буткевіч памаліўся за ахвяраў Беразвецкай трагедыі
26.06 16:36У Віцебску прайшла міжнародная канферэнцыя на тэму духоўнай спадчыны Францішка Скарыны
26.06 14:17«Горад Скарыны вачыма мастакоў»: у Віцебску адкрылася выстаўка да 500-годдзя беларускай Бібліі
20.06 10:33Упершыню ў Будслаў ладзіцца пілігрымка для людзей з алкагольнай і наркатычнай залежнасцямі
14.06 12:49На Браслаўшчыне знайшоўся старадаўні абразок з малітвай на беларускай лацінцы
13.06 16:48«Мы танцавалі ў гэтым клубе на выпускным, а сёння тут касцёл»: у Віцебску асвяцілі касцёл св. Антонія
12.06 15:05Сведчанне веры: працэсія Божага Цела прайшла вуліцамі Віцебска
12.06 10:14У Віцебску абмеркавалі праблемы ўрачэбнай этыкі
05.06 17:35Брат Канстанцін Гушча МІС з Наваполацка атрымаў дыяканскае пасвячэнне
02.06 08:48Беларус Яўген Жукоўскі прыняў дыяканскае пасвячэнне ў супольнасці сальватарыянаў