Ксёндз Андрэй Шут у віцебскай катэдры: «Семінарыя ў Пінску — сэрца адразу трох дыяцэзій» |
Беларусь - Віцебская дыяцэзія |
22.11.2016 16:57 |
«Сэрцам дыяцэзіі з’яўляецца семінарыя», — нагадаў у гаміліі ксёндз Андрэй Шут падчас святой Імшы ў катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага ў Віцебску.
У гэты дзень, ва ўрачыстасць Хрыста Валадара Сусвету, святар, які з’яўляецца эканомам Міждыяцэзільнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Пінску, разам з семінарыстам Яўгенам Хаданёнкам прыехаў у Віцебск, каб падзяліцца з вернікамі сведчаннем аб сваім пакліканні і падзякаваць ім за малітоўную падтрымку навучэнцаў семінарыі.
Адраджэнне дзейнасці семінарыі адбылося ў 2001 годзе. Тут вучацца маладыя людзі з Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, Пінскай і Віцебскай дыяцэзій. Таму, як падкрэсліў ксёндз Андрэй, семінарыя ў Пінску з’яўляецца сэрцам адразу трох дыяцэзій. Зараз у семінарыі навучаецца 15 чалавек. Ён папрасіў парафіянаў аб малітве за новыя пакліканні для Віцебскай дыяцэзіі, паколькі зараз у семінарыі ў Пінску навучаюцца толькі двое юнакоў з Віцебшчыны. |
Фотарэпартаж |