Адвэнтавыя рэкалекцыі ў віцебскай парафіі Езуса Міласэрнага: зазірнуць у акенца манстранцыі |
Беларусь - Віцебская дыяцэзія |
12.12.2016 15:43 |
Адарацыя — духоўная гасціна ў Богу Удзельнікі рэкалекцый разважалі над сутнасцю адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту, якая мае трынітарнае вымярэнне: праз эўхарыстычныя знакі яна яднанае свет з Богам Айцом, Богам Сынам і Богам Духам Святым. Праз Эўхарыстыю чалавек нібы дакранаецца да Бога, а адарацыя з’яўляецца для чалавека вялікім адхланнем і духоўнаю гасцінаю ў Богу. Гэта той момант, калі прыходзіць усведамленне таго, што Езус павінен займаць вядучую ролю ў жыцці чалавека — не толькі ў духоўных, але і ва ўсіх штодзённых абавязках. «Не ведае спакою сэрца чалавека, пакуль не спачне ў Богу», — казаў св. Аўгустын.
Зазірнуць у акенца манстранцыі Падчас адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту моладзь парафіі падыходзіла да святара, які трымаў у руках манстранцыю з Гостыяй. Час нядоўгага трывання ў непасрэднай блізкасці перад Найсвяцейшым Сакрамэнтам быў для іх часам асабістай адарацыі Езуса ў Гостыі, часам прыватнай размовы з Найвышэйшым, часам Яго сузірання. «Асабістая адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту — гэта момант, калі мы маглі не толькі духоўна з’яднацца з Богам, але і дакрануцца да Яго, як да жывога чалавека, і маглі сказаць Яму нешта сваё асабістае», — дзялілася моладзь пасля набажэнства ў парафіяльнай кавярні. Анатоль Бандарчук-Вошлаў, (VGr) |
Фотарэпартаж |