Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Біскуп Віцебскі: 2016 год стаў часам кананічных візітацый ва ўсходняй частцы дыяцэзіі |
Беларусь - Віцебская дыяцэзія |
21.12.2016 10:58 |
На гэта 20 снежня падчас перадкаляднай прэс-канферэнцыі ў Віцебску ўказаў біскуп Алег Буткевіч. «Гэта парафіі, якія параўнальна нядаўна пачалі сваё аднаўленне і існаванне, — нагадаў іерарх, адзначаючы, што перад многімі з іх стаіць яшчэ шэраг праблемаў: заканчэнне будаўніцтва культавых будынкаў, а пазней іх утрыманне, праблема душпастырскай апекі ў мясцовых невялікіх супольнасцях. Аналізуючы візітацыі па гэтых парафіях, біскуп Віцебскі сцвердзіў, што «невялікая парафіяльная супольнасць адчувае сябе больш інтэграванай, нагадвае сямейную супольнасць, дзе людзі добра ведаюць адно аднаго, і ў гэтым ёсць пэўны плюс і прыклад для больш вялікіх парафіяльных супольнасцяў».
(KL), (VGr) |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.