Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Апостальскі Нунцый Габар Пінтэр наведаў каталіцкія парафіі ў Віцебску
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
15.05.2017 17:06

14 мая Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Габар Пінтэр у межах візіту ў Віцебскую дыяцэзію наведаў катэдральны касцёл Езуса Міласэрнага ў Віцебску, дзе ўзначаліў ранішнюю святую Імшу.


У гаміліі іерарх засяродзіў сваю ўвагу на важнасці супакою сэрца для духоўнага жыцця чалавека. Тлумачачы значэнне слоў Езуса «Я іду падрыхтаваць месца для вас», нунцый адзначыў, што гэта азначае «іду цярпець, каб перамяніць чалавека, каб ён быў здольным быць блізка да Бога». Іерарх заклікаў вернікаў словамі са святога Пісання «мець адвагу наблізіцца да Бога».

Пасля Імшы прайшла сустрэча Апостальскага Нунцыя з парафіянамі касцёла. У нязмушанай атмасферы вернікі маглі задаць іерарху пытанні, адказы на якія цікавілі іх.

Напрыканцы сустрэчы іерарх адзначыў, што сярод прысутных на Імшы большасць складаюць жанчыны, нагадаўшы іх пра важную ролю ў Касцёле.  Іерарх дадаў, што дыскусіі аб ролі і заданні жанчыны ў Касцёле ідуць даўно, але «жыццё і практыка кажуць пра тое, што менавіта жанчыны і сёстры законныя адыгрываюць вялікую ролю ў развіцці і дзейнасці Касцёла».

«Кажу шчыры дзякуй усім жанчынам і сёстрам, якія тут прысутнічаюць», — сказаў арыцыбіскуп. У гэты ж дзень Апостальскі Нунцый наведаў і іншыя парафіі Віцебска.



Асобным пунктам праграмы стала наведванне госцем парафіі святога Антонія. Пробашч парафіі кс. Вячаслаў Барок распавёў пра гісторыю парафіі і паказаў, якім чынам змяніўся адрамантаваны касцёл.

Акрамя гэтага, нунцыю было паказана месца, дзе першапачаткова знаходзіўся касцёл святога Антонія, узарваны бальшавікамі ў 1958 годзе. Сёння ў Віцебскай дыяцэзіі вядуцца падрыхтоўчыя працы па аднаўленні гэтай велічнай і прыгожай святыні, што завершыць архітэктурны ансамбль плошчы.

Напрыканцы Апостальскі Нунцый наведаў дом-музей Марка Шагала — сусветна вядомага мастака, ураджэнца Віцебшчыны, які праславіў на ўвесь свет Віцебск, у якім жыў пэўны час.

Кацярына Лаўрыненка, фота Анатоля Бандарчука-Вошлава 

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Беларусь - Віцебская дыяцэзія

27.06 08:50Біскуп Алег Буткевіч памаліўся за ахвяраў Беразвецкай трагедыі
26.06 16:36У Віцебску прайшла міжнародная канферэнцыя на тэму духоўнай спадчыны Францішка Скарыны
26.06 14:17«Горад Скарыны вачыма мастакоў»: у Віцебску адкрылася выстаўка да 500-годдзя беларускай Бібліі
20.06 10:33Упершыню ў Будслаў ладзіцца пілігрымка для людзей з алкагольнай і наркатычнай залежнасцямі
14.06 12:49На Браслаўшчыне знайшоўся старадаўні абразок з малітвай на беларускай лацінцы
13.06 16:48«Мы танцавалі ў гэтым клубе на выпускным, а сёння тут касцёл»: у Віцебску асвяцілі касцёл св. Антонія
12.06 15:05Сведчанне веры: працэсія Божага Цела прайшла вуліцамі Віцебска
12.06 10:14У Віцебску абмеркавалі праблемы ўрачэбнай этыкі
05.06 17:35Брат Канстанцін Гушча МІС з Наваполацка атрымаў дыяканскае пасвячэнне
02.06 08:48Беларус Яўген Жукоўскі прыняў дыяканскае пасвячэнне ў супольнасці сальватарыянаў