Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Браслаў: апошнія моманты падрыхтоўкі да ўрачыстасці |
Беларусь - Віцебская дыяцэзія |
21.08.2009 22:12 |
Вось і надышоў дзень, адзначаны Богам у гісторыі Браслава. Сёння, 21 жніўня 2009 г., распачынаюцца ўрачыстыя набажэнствы з нагоды каранацыі абраза Маці Божай Валадаркі Азёраў. Малітоўная падрыхтоўка ў парафіях дыяцэзіі распачалася яшчэ год таму. За гэты час у самой браслаўскай парафіі адбыліся таксама рэкалекцыі для розных групаў вернікаў, фестываль песні, пленэры, навучанне яхт-спорту, а 19 жніўня ў Браславе распачалася IV Дыяцэзіяльная сустрэча моладзі, якая папярэднічае самой урачыстасці. У гэтыя хвіліны адбываюцца апошія прыгатаўленні ў касцёле і на караблі. Як вядома, алтар уяўляе сабой карабель, а каранацыя цудадзейнага абраза адбудзецца на яхце. Моладзь дапамагае ў арганізацыі правапарадку, упрыгожванні касцёла і наваколля. Прыходзяць пілігрымы, прыязджаюць госці. Кожнаму, хто ў гэтыя дні трапіў у Браслаў, службы парадку і мясцовая міліцыя дапамогуць знайсці шлях да касцёла. Горад і яго жыхары таксама рыхтуюцца да свята. І няхай жа ў гэтыя дні кожны знойдзе свой шлях да Бога і з дапамогай Маці Божай мужна крочыць па ім. Святлана Бурлевіч Фота кс. А. Амяльчэні |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.