Гэта 
архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе 
catholic.by 
						
						
		| 
					Прыбыла пешая пілігрымка Паставы-Браслаў			 | 
				
		
					
	| 
								
													Беларусь - Віцебская дыяцэзія												
					 | 
	| 
		21.08.2009 20:10	 | 
| 
 Ушанаваць Валадарку Азёраў у абразе Маці Божай Браслаўскай 21 жніўня 2009 г. прыбылі вернікі з парафій Пастаўскага дэканату: 45 чалавек з Паставаў, 5 чалавек з Опсы і 3 чалавекі з Груздова. Усе яны сталі ўдзельнікамі І Пешай пілігрымкі Паставы-Браслаў. Малітоўнае падарожжа працягвалася 1 дзень. Шлях склаў 20 км. Узначаліў пілігрымку кс. Андрэй Возняк, пробашч пастаўскай парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі.
  Праз усю ноч пілігрымы будуць трываць на малітве ў браслаўскай святыні Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі. У Маці Божай Браслаўскай — найдаражэйшай апякункі ўсёй Віцебскай дыяцэзіі — яны будуць прасіць, каб «благаславіла ўсе крыніцы», з якіх прагнуць напіцца вады жывой чысціні.
  22 жніўня на ўрачыстую святую Імшу з каранацыяй абраза Валадаркі Азёраў прыбудзе таксама аўтобусная пілігрымка, якая будзе налічваць 45 вернікаў пастаўскай парафіі. Валянціна Крутая  
  
      
      
  
  
 Фота кс. А. Амяльчэні
   
 | 
 
	
						
						Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на 
Catholic.By абавязкова.