Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Прыбыла пешая пілігрымка Мёры – Браслаў |
Беларусь - Віцебская дыяцэзія |
21.08.2009 22:03 |
21 жніўня 2009 г. у Браслаў прыбыла пешая пілігрымка Мёры – Браслаў, каб стаць на калені і схіліць галовы перад сваёй Маці — Валадаркай Азёраў, у малітвах узнесці да Яе свае просьбы, словы перапрашэння і падзякі. Узначаліў групу пілігрымаў пробашч мёрскай парафіі кс. Аляксандр Грыцкевіч. Пад яго кіраўніцтвам 90 вернікаў (менавіта столькі чалавек прыняла ўдзел у малітоўным шляху да браслаўскай святыні) прайшлі 40 км за 1 дзень. Пілігрымка з’явілася перад храмам якраз незадоўга да пачатку святой Імшы а 18 гадзіне, падчас якой будзе адбывацца ўдзяленне сакрамэнту канфірмацыі. Алена Рулевіч ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() Фота Ул. Валадзько
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.